Skip to main content

Устанаўленне міністрантаў

| Падзеі »

На гэтым тыдні ў нашай парафіі павялічылася супольнасць міністрантаў.  Слова ministrant у перакладзе з лацінскай мовы азначае «той, хто служыць, прыслужвае». Міністрант — гэта хлопец, які дапамагае святару пры цэлебрацыі літургіі. Існуюць розныя ступені міністрантаў.

16 мая, на Імшы а 12:00, у нашай парафіі адбылося ўстанаўленне новых міністрантаў. Кандыдаты Міхаіл Роўда, Ягор Галун, Антон Савянок, Глеб Мацвеев былі прыняты ў літургічную службу.

18 мая, на Імшы а 18:00, адбылося ўстанаўленне новых міністрантаў у ступені міністранта кнігі і міністранта алтара. Кандыдаты: Аўгусцін Адамовіч, Аляксей Кавецкі.

19 мая, на Імшы а 8:00;18:00 адбылося ўстанаўленне новых міністрантаў у ступені міністранта святла. Кандыдаты: Мацвей Страх, Уладзіслаў Ніхаёнак, Якаў Дасюкевіч, Дамінік Гаранін, Цімафей Савянок.

Павялічылася супольнасць служачых Пану ў літургіі Касцёла. Радуемся і дзякуем Богу, ад якога паходзіць усялякае добрае прагненне. Няхай новым міністрантам дапамагае малітва, ахінае клопат нашай супольнасці, а іх бацькам няхай заусёды спадарожнічае ласка і дапамога Пана і Збавіцеля нашага, Езуса Хрыста, якому хвала і валадарства на вякі вечныя. Амэн.

тэкст: Аўгусцін Адамовіч
Больш фоту тут: