29 снежня свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа
| Падзеі »
Сёння, у свята Святой Сям’і, падчас кожнай святой Імшы, у нашым касцёле, сямейныя пары аднавілі свае сужэнскія абяцанні.
Пасля Імшы на 12.00, дзеці і дарослыя яшчэ раз паказалі спектакль "Вігілія Караліны". Пасля спектакля дзеці, якія хадзілі на рараты, атрымалі ўзнагароды.
Свята Святой Сям’і – гэта таксама свята нашых сясцёр, з Кангрэгацыі Сясцёр Місіянерак Святой Сям'і, заахвочваем да малітвы ў іх інтэнцыі, асабліва за с. Ігныцыю і с. Фаўстыну, а таксама аб новых пакліканнях у Кангрэгацыю.
Больш фотаздымкаў на старонках:
Play Slideshow Pause Slideshow