Прайшлі рэкалекцыі для моладзі ў Лебедзева (з 29.09 па 01.10.2017)
У Лебедзеве ў мінулыя выходныя прайшлі рэкалекцыі для моладзі нашай парафіі, якія рыхтуюцца да сакрамэнту бежмавання. Тры дні былі вельмі насычаныя: канферэнцыі, супольная і індывідуальная малітва, адарацыя з малітвай праслаўлення перад Езусам у Найсв.Сакрамэнце, разважанне і дзяленне Словам Божым, сакрамэнт пакаяння і паядняння, псіхалягічны трэнінг “Палюбі сябе самога”, прагляд добрага фільму, сустрэчы і размовы з аніматарам. Праз гэтыя тры дні мы разважалі тэму Божага паклікання і спаўненне волі Божай у маім жыцці. Шукалі адказу на пытанні: як шчыра і бескарысна любіць Бога, сябе і бліжнягя, як жыць у Божай праўдзе, не баяцца быць шчаслівымі і імкнуцца да святасці?
Вось што распавядае сама моладзь наконт гэтых рэкалекцый:
“За час рэкалекцый я змяніў сваё меркаванне наконт людзей, змяніліся мае адносіны да іншых. Я ўпершыню за паўгода паспавядаўся... Таксама я зразумеў, што пошукі свайго прызначэння, жыццёвага шляху – гэта няпросты і часам вельмі доўгі працэс. Падчас вечаровай малітвы на другі дзень я адчуў НЕШТА асаблівае, перажыванні адносна Бога, я не змог іх растлумачыць. Рэкалекцыі далі мне вельмі шмат”. Цімафей
“Гэтыя два дні рэкалекцый праляцелі незаўважальна! Мне вельмі спадабаўся трэнінг. Я зразумела, што трэба любіць сябе і іншых у тым ліку. А яшчэ трэба быць шчырымі са сваімі бацькамі. У будучыні я буду імкнуцца нешта змяніць, што для мяне сапраўды мае вартасць у жыцці. Калі я была на малітве праслаўлення я была з Богам сам на сам”. Каця
“За гэтыя дні я навучыўся быць цярплівым, цікава было працаваць у парах, таксама у групах. Навучыўся новым малітвам, навучыўся правільна выказваць свае думкі, калі мы разважалі Евангелле. Дзякуючы трэінгу, здаецца мне, што адкрыў важнасць свайго ўнутраннага ўяўлення, а нават развіў яго. Таксама я даведаўся, што любіць сябе – гэта нядрэнна, што Бог прымае мяне такім які я ёсць! На малітве я змог высказаць усё, што адбывалася на працягу ўсяго дня, я не саромеўся сказаць перад усімі пр свае праблемы, бо Бог любіць нас усіх!”. Руслан
“Гэтыя дні далі мне ўпэўненасць у сабе самой, мы пазнаёміліся бліжэй адзін з адным. Я адчувала сябе свабодна і добра, асабліва пасля малітвы праслаўлення. Я не магу апісаць свае пачуццм словамі! Таксама падчас малітвы мы вучыліся слухаць, што Бог гаворыць да мяне? … Дзякую ўсім аніматарам, якія вялі нас праз гэтыя дні. Шмат думак і разважанняў засталося пасля рэкалекцый”. Ліза.
“Ютрань і Нешпары ў капліцы… я адчуў сябе шчаслівым!... ” Мікіта
“Канферэнцыі пра пакліканне падрыхтавалі глебу да наступных разважанняў пра маю будучыню. Калі мы працавалі ў групах, я заўважыла, што слухаючы іншых удзельнікаў, я шмат чаго даведваюся новага і пра сябе. Сёння ў касцёле падчас казання задумалася, а як я веру?... Споведзь дапамагла мне аднавіцца ў маёй веры, я ўжо не адчуваю такога “застою”, як было раней!”. Аліса
“Мне вельмі спадабаліся гэтыя рэкалекцыі, я задумалася аб сваім жыцці, аб сваіх паводзінах. Асаблівае ўражанне пакінула на мяне праца ў групах”. Марыйка, наш аніматар, сапраўды “прымусіла” мяне задумацца над маім сяброўствам з Богам. Таму, вялікі дзякуй! Трэнінг, канферэнцыі, сумесныя гульні таксама не прайшлі бясследна. Дзякуй вялікі!”. Аня
{joomplucat:55 limit=26}