23 верасня ў нашай парафіі адзначылі ўрачыстасць св. а. Піо
23 верасня ў нашай парафіі была ўрачыстасць святога айца Піо. Гэта святы капуцын, які жыў у Італіі ў 1887 – 1968 гадах.
Урачыстую святую Імшу цэлебравалі святары з нашай парафіі, а таксама а. Алег Шэнда OFMCap, вышэйшы настаяцель кустодыі меншых братоў капуцынаў Беларусі, а. Максім Варанюк OFMCap з парафіі ў Мінску і кс. Уладзімір Русак, пробашч парафіі ў Лебедзева.
У казанні а. Алег падкрэсліў, што стыгматы, якія атрымаў а. Піо, былі дарам не толькі для яго, але таксама для людзей, якім служыў. Гэтак жа кожны з нас пакліканы служыць тым дарам, які атрымаў ад Бога. “Ніхто, запаліўшы свечку, не хавае яе пад начынне і не ставіць пад ложак, але ставіць яе на падсвечнік, каб тыя, хто ўваходзіць, бачылі святло” (Лк 8, 16).
с. Фаўстына MSF
Больш фотаздымкаў на старонках:
{joomplucat:149 limit=50}