Skip to main content

Святы падрэ Піо: «У П’етрэльчыне быў Езус, там усё і здарылася»

Papa a San Giovanni Rotondo a padre Pio

17 сакавіка 2018 года папа Францішак наведаў П’етрэльчыну, дзе ўшанаваў святога падрэ Піо — адзінага вядомага ў гісторыі Касцёла святара, які меў на сваім целе раны Хрыста — стыгматы.

Стыгматы меў і св. Францішак, чыё імя выбраў сабе сённяшні Папа, які першым з Пантыфікаў наведае месца, дзе нарадзіўся будучы святы Піо. Пры хросце будучы падрэ Піо таксама атрымаў імя Франчэско — Францішак.

Менавіта ў П’етрэльчыне, у бацькоўскім доме, дзе на самым пачатку свайго святарскага шляху малады капуцын знаходзіўся з-за сур’ёзных праблем са здароўем, у 1910 г. у яго ўпершыню з’явіліся стыгматы. Пра гэты факт раней было мала вядома, таму што тыя першыя стыгматы неўзабаве зніклі і зноў адкрыліся на целе святога толькі ў 1918 г. Сімвалічна, што менавіта ў 100-ю гадавіну атрымання пастаянных стыгматаў і ў 50-ю гадавіну смерці святога Папа Рымскі наведае месцы, дзе пачалося і скончылася яго зямное жыццё айца Піо.

Як кажа брат Антоніо Бельп’едэ OFMCap., Генеральны пракурор Ордэна капуцынаў, сёння св. Піо ведаюць і ўшаноўваюць ва ўсім свеце.

«Нават калі ў Італіі колькасць малітоўных груп праз заступніцтва святога Піо змяншаецца, іх становіцца ўсё больш у Лацінскай Амерыцы, у Афрыцы, а таксама ў Канадзе і Злучаных Штатах, і да іх далучаецца нямала моладзі».

Papa a San Giovanni Rotondo a padre Pio

Сёння ў свеце налічваецца каля дзесяці з паловай тысяч братоў капуцынаў, і для ўсіх іх гэты візіт папы Францішка, хоць і кароткі, але вельмі важны. Да яго ў Сан-Джаванні-Ратонда, дзе захоўваюцца рэліквіі святога Піо, ужо былі Ян Павел ІІ і Бэнэдыкт XVI, а месца нараджэння святога з П'етрэльчыны, дзе ў яго ўпершыню з’явіліся стыгматы, наступнік св. Пятра наведае ўпершыню. Айцец Піо казаў:

«У П’етрэльчыне быў Езус, там усё і здарылася».

«Да гэтага часу захаваўся той стары вяз, а, дакладней, яго камель, пад якім падрэ Піо атрымаў гэтыя стыгматы, якія потым зніклі», — кажа брат Антоніо Бельп’едэ.

20 верасня 1918 года, калі ён быў у манаскім хоры ў Сан-Джаванні-Ратонда, стыгматы — пяць ранаў, аналагічных Хрыстовым, — з’явіліся зноў. На працягу 50 гадоў, да самай смерці айца Піо, яны заставаліся адкрытымі, і медыкі не ў стане растлумачыць гэты феномен. Медыцынская навука не ведае іншых выпадкаў, каб ірвана-выцятыя раны (а менавіта такія былі на целе св. Піо) заставаліся адкрытымі на працягу паўстагоддзя і не інфіцыраваліся, не прывялі да гангрэны, але пры гэтым не гаіліся.

 Papa a San Giovanni Rotondo a padre Pio

Толькі ў апошнія тыдні зямнога жыцця святога з П’етрэльчыны яны пачалі паступова загойвацца. Апошняя скурка адпала за дзень да яго смерці, і ён адышоў у вечнасць з рукамі і нагамі, як у дзіцяці, без аніякіх знакаў.

Усё гэта падрабязна зафіксавана у больш чым сотні тамоў дакументаў працэсу беатыфікацыі і кананізацыі.

Папа Павел VI сказаў, што падрэ Піо быў «чалавекам малітвы і цярпення». Папа Францішак, такім чынам, едзе ўшанаваць таямніцу Бога, прысутную ў святым Піо, і падзякаваць Найвышэйшаму за дар гэтага вялікага святога. У мясцінах, дзе прайшло яго жыцё, Святы Айцец будзе маліцца і сустрэнецца з супольнасцю меншых братоў капуцынаў і шматлікімі вернікамі.

 Papa a San Giovanni Rotondo a padre Pio

У Сан-Джаванні-Ратондо папа Францішак наведае аддзяленне дзіцячай анкалогіі шпіталя «Дом палёгкі ў пакутах», які быў заснаваны самім падрэ Піо. Загадчыца гэтага аддзялення доктар Лючыя Мільёніка, якая ў 2014 г. разам з мужам у якасці спецыяльнага прадстаўніка брала ўдзел у Сінодзе Біскупаў на тэму сям’і, кажа, як моцна яе маленькія пацыенты чакаюць сустрэчы з Папам.

«Дзеці рыхтуюць уласнаручныя вырабы, а акрамя таго лісты, паштоўкі, малюнкі, у якіх — іхнія асабістыя думкі, якімі яны хочуць падзяліцца з Папам, іх спантанныя думкі. Учора я бачыла адзін дзіцячы ліст, у якім было напісана:

„Святы Ойча, я за цябе малюся, а ты памаліся за маю бабулю, якая цяпер дапамагае майму браціку дома, таму што мама са мной у шпіталі“.

Я думаю, што няма больш прыгожай малітвы, якую Папа можа ўзяць у свае рукі і прыняць у сваё сэрца».

 Papa a San Giovanni Rotondo a padre Pio

https://catholic.by

https://www.vaticannews.va

  • Праглядаў: 1429