"А як Вы перажылі падарожжа-паломніцтва ў Італію?" Водгукі пілігрымаў
Сабіна Баяровіч, Гудагай

Гэта было падарожжа, якое пакінула незгладжальны след у сэрцы кожнага з нас і падарыла моманты, якія змянілі нашае жыццё.
Наш шлях пачаўся з цудоўнага Асізі – горада, напоўненага духам супакою і малітвы. Сустрэча са святымі Францішкам і Кларай дапамагла па-новаму зірнуць на сваю веру, адчуць каштоўнасць хрысціянскай прастаты і пакоры. Атмасфера асізскіх святыняў літаральна заварожвала. Адметнай і вельмі хвалюючай падзеяй для мяне стала магчымасць памаліцца каля мошчаў святога Карла Акуціса. Яго прыклад маладога, сучаснага жыцця ў веры стаў для мяне сапраўдным натхненнем і штуршком да ўнутраных зменаў.
Наступным крокам стаў велічны Рым і Ватыкан. Стоячы ў велічнай базыліцы святога Пятра, у галаве не змяшчалася думка: вось тут, пад гэтым алтаром, спачывае той самы апостал, якому Хрыстус даверыў ключы ад Касцёла.
У гэтыя хвіліны ўся зямная веліч Ватыкана раптам адышла на другі план, пакінуўшы мяне адзін на адзін з Богам. Ты стаіш на каленях, па шчоках бягуць слёзы, а ўнутры – поўны супакой. Ты ўсведамляеш: наша вера – гэта не проста словы з кнігі. Гэта жывая гісторыя, напісаная мужнасцю і бязмежнай адданасцю тых, хто пайшоў за Хрыстом да канца. Стаяць там, дзе спачываюць першавярхоўныя апосталы – гэта фізічна адчувальны дотык да святасці.
Падарожжа прайшло ў вялікім камфорце. Дзякуючы цудоўнай арганізацыі, супольным малітвам, спевам і вельмі цёплай атмасферы сярод усіх, дарога зусім не стамляла. Мы ехалі як адна вялікая, дружная сям’я. Я вярнулася дадому напоўненая духоўна, з мірам у сэрцы і гатоўнасцю дзяліцца гэтым святлом у штодзённым жыцці.
Шчыра дзякую Богу, нашым братам Уладу і Ігару, Таццяне і ўсім удзельнікам за супольную малітву, падтрымку і гэты благаслаўлёны час разам! Хвала Хрысту!
Паліна Янцэвіч, Гудагай

Зусім нядаўна я амаль нічога не ведала ні пра Францішка, ні пра Клару. Выпадкова папала ў пілігрымку Маладзечна-Будслаў, дзе ўпершыню пачула пра Асізі, Ла-Верну, Сан-Дам’яна. Я была пад вялізным уражаннем ад хараства, прыгажосці францішканскай філасофіі і таго, наколькі мне гэта блізка. А пра тое, каб пабываць у гэтых мясцінах, каб памаліцца ля гробу Святога Францішка, я не магла нават і марыць.
Зараз я перапоўнена ўдзячнасцю за тое, што магла быць часткай гэтай пілігрымкі. Ужо знаходзячыся ў Мінску, да гэтай пары ў галаве не ўкладваецца, што гэта было сапраўды. Пілігрымка прайшла на адным дыханні, лёгка і вельмі спакойна. Усе турботы вырашалі арганізатары, нам заставалася проста быць, насалоджвацца, маліцца. Супольная імша кожны дзень, святыя месцы, апавяданні пра святых, разважанні, добрыя фільмы, усё гэта спрыяла пераменам у сэрцы і працы над сабой. Напэўна, кожны з нас вярнуўся на Радзіму трохі іншым.
Асабліва мяне ўразілі людзі. Мы, незнаёмыя дзяўчаты з іншай парафіі, адчувалі столькі цяпла і пяшчоты…
Мы вельмі шмат смяяліся, размаўлялі, разам елі смачную пасту, разам маліліся, разам маўчалі.
Вялікі дзякуй усім, хто меў дачынненне да арганізацыі гэтай вялікай, плённай і вельмі прыгожай справы.
Добры Пане, учыні нас прыладаю Твайго спакою!
Сяргей і Таццяна Дасюкевічы, Маладзечна

Сяргей
Дзякуючы Богу, братам і свецкім людзям з чулым сэрцам нам таксама ўдалося прайсці гэтымі шляхамі, шляхам якім некалі крочыў св. Францішак. А таксама пабываць у Рыме і Ватыкане. Менавіта для мяне было некалькі кранальных момантаў.
Па-першае, гэта Ла Верна. Месца якое, здаецца, з’яўляецца мосцікам паміж зямлёй і небам. Там не толькі высока і бачна на вялікую адлегласць уся ваколіца. Галоўнае – гэта месца цішыні і малітвы. Нават нягледзячы на прысутнасць іншых турыстаў, там адчуваецца прысутнасць Бога. Менавіта ў гэта месца хацелася б вяртацца зноў і зноў.
Вельмі прыгожы і старажытны горад Асізі. Ходзячы па яго вузкіх вуліцах разумееш, што тут нічога не змянілася знешне з часоў Францішка. Той самы брук, тыя самыя сцены і касцёлы.
Месца, дзе пахаваны Францішак, для мяне было вельмі кранальным. Гэта тое месца, дзе можна было сустрэць не толькі Бога, але адчуць прысутнасць св. Францішка і пачуць адказы на свае пытанні. Я ніколі, напэўна, не забуду гэтае месца.
Было яшчэ адно месца – гэта Кальварыя Забжэдоўская. Уразіў не сам касцёл. Нам было прапанавана месца для св. Імшы ў невялікай капліцы, дзе мы сабраліся ўсёй нашай пілігрымкай. Адно невялікае акенца недзе ўверсе і адчуванне, што мы, як некалі першыя хрысціяне, сабраліся каля Хрыста, які прамаўляў да нас з любоўю. Гэта было нешта неверагоднае!
Немагчыма не жадаць вяртацца зноў і зноў, асабліва калі адчуваеш прысутнасць Бога ў людзях, якія прайшлі гэты шлях побач разам с табой.
Таццяна
Я заўсёды марыла пра Асiзi... Убачыць гэты горад, знакавыя месцы, дзе св. Францыск пачуў голас Бога i пайшоў за iм... Калi я апынулася там, я не адзiн раз казала сама сабе i мужу: “Уяўляеш, мы ў Асiзi!!!” Нават зараз, пераглядаючы не адзiн дзясятак фотаздымкаў, баюся паверыць, што я там была! Пасля хвалi эмоцый надыходзiць нейкая цвярозасць сiтуацыi: Бог ведае твае думкi, твае жаданнi, твае мары... Бог ведае тваё сэрца... Насамрэч, кожны хрысцiянiн i так гэта усведамляе! Але калi з’яўляецца магчымасць у тваёй роднай парафii – гэта ўжо ЦУД!!!!! Я вельмi ўдзячна паслузе брата Улада i маёй даражэнькай Таццянцы за паслугу для братоў! Усмешка, калi наперадзе могуць быць цяжкасцi, добрае слова, калi парушаюцца правiлы падчас падарожжа, падтрымка, калi хтосьцi пачынае стрэссаваць... Вось мая пасляпадарожжавая асалода i адчуванне!!! Дзякуй вялiкi!!! Люблю ўсiм сэрцам!!!!!!
Віталь і Алёна Арлоўскія, Маладзечна

Алёна
Асабіста для мяне вера – гэта полымя ў сэрцы, якое трэба падтрымліваць на працягу ўсяго жыцця: прымаць Святыя Сакрамэнты, удзельнічаць у супольнасцях і рэкалекцыях, разважаць над Словам Божым, пілігрымаваць. І вялікай Божай ласкай з’яўляецца магчымасць пабываць у асаблівых месцах нашага свету, дзе жылі і спачываюць вялікія Святыя.
Пілігрымка Маладзечна – Асізі стала вялікім падарункам ад Бога. Гэты час быў напоўнены мнагаграннымі пачуццямі. Тут былі захапленне і расчараванне, непаразуменне і пакора, радасць і сум, разгубленасць і супакой.
Кожны горад і Святыня, якія мы наведвалі, пакінулі свой асаблівы след, але непаўторным месцам, у якое хочацца вяртацца зноў і зноў, для мяне стаў горад Асізі. Гэта была нейкая другая рэальнасць, пачуццё вельмі блізкай прысутнасці Бога. Я ехала да св. Францішка і св. Карла Акуціса з верай і надзеяй у сваёй інтэнцыі. І там, молячыся і давяраючы ўсё, што мела ў сэрцы, адчула сапраўдную ласку і супакой. Значыць была пачута...
Ужо мінула некалькі дзён пасля вяртання, а я як быццам яшчэ там у Асізі, гуляю па прыгожых старадаўніх вулачках, аглядаю такія сціплыя і адначасова такія велічныя храмы, у якіх дакранаешся сэрцам да Святых.
Няхай Добры Бог адорыць патрэбнымі ласкамі арганізатараў гэтага неверагоднага духоўнага падарожжа!
Кожнаму пілігрыму падзяка за час, праведзены разам! Хвала Пану!
Віталій
Вялікі дзякуй Пану Богу і Матулечцы Божай за здзейсненую мару і атрыманую магчымасць пабываць у такіх цудоўных, неверагодных святых месцах!!! Дзякуй за людзей, якія былі побач увесь гэты час!
Дзякуй за сумесную малітву! Немагчыма словамі выказаць і перадаць усе эмоцыі і пачуцці, якія напоўнілі і кранулі сэрца падчас гэтай пілігрымкі!!! Асобная ўдзячнасць Танечцы Ш. і брату Уладу за арганізацыю, духоўнае напаўненне і штодзённы клопат за нас падчас гэтай пілігрымкі!!!
Валянціна Варанюк, Маладзечна

Хацела падзякаваць Таццяне з братам Уладам і ўсім, хто прычыніўся да арганізацыі пілігрымкі. Вы зрабілі вялікую працу з велізарнай вытрымкай і цярплівасцю. Сапраўды, пілігрымка была вельмі цікавая, духоўна плённая і вельмі добра арганізаваная. Усё было, як быццам бы, лёгка і спакойна – і гэта вельмі важна. Асізі – гэта, канечне, наша каханне і мара. Хочацца яшчэ раз там пабываць, і, канечне, у Падуі. Усім удзельнікам пілігрымкі таксама нізкі паклон і ўдзячнасць за супакой, цярплівасць, адказнасць і добразычлівасць. Дзякуй вялікі яшчэ раз і прабачце, калі што не так.
Юрый і Вікторыя Арфеевы, Віцебск

Юрый
Дорогие (уже можно так сказать) Пилигримы. С грустью беру в руки телефон. Как мог оттягивал этот момент, так как понимал, что информационный поток и мирская суета накроет с головой, а так хочется находится в той благодати, которую мы получили от этой поездки, подольше.
Если честно, желания ехать в данное путешествие не было от слова совсем. Мне казалось, я занимаю чье-то место, и что я вообще тут забыл. Тем более с моим вестибулярным аппаратом мне достаточно резко сесть, встать и – готово. И каково было мое удивление, когда с момента посещения санктуария Божьего милосердия и увиденной иконы Иисуса, нарисованной со слов св. Фаустины, мое сердце и все во мне начало наполняться чем-то светлым, чистым. Мысли улетучились, сознание начало очищаться… А дальше – больше!!! Каждодневная Месса, посещение костелов и базилик, крипт, пешие забеги, интересные рассказы и проповеди наших Братьев, знакомства и общение с пилигримами, города с безумной архитектурой и энергетикой, немыслимые красоты гор и природы, поучительные минутки кино, кофе и круассаны, долгожданные санитарные остановки... Про Ассизи я вообще молчу – это место силы, это святое место. Такого чувства безмятежности и бесконечной благодати я не получал нигде до этого! Место, в котором ты чувствуешь себя настолько безопасно, как нигде! Место, из которого не хочется уходить! Место, в котором тебя наполняет любовь!
Могу сказать уверенно, это моя лучшая поездка!!! Я не жалею ни секунды!! Можно сказать одним словом – Невероятно!!!
Хочу поблагодарить всех, кто был рядом!!! Вы все невероятные! Отдельное спасибо братьям – Владиславу и Игорю!!! Спасибо организаторам, спасибо нашим виртуозным водителям. Спасибо Стасю – как пример стойкости! Спасибо каждому пилигриму! Храни всех вас Господь!
Хочу извиниться, если кого-то обидел словом, поступком, если кому-то не уделил внимания… Всех обнимаю, всех люблю.
Вікторыя
Хоць нашая пілігрымка па святых мясцінах Італіі скончылася, у сэрцы засталося так шмат, што яшчэ не да канца асэнсавала ўсе. Хочацца безупынна думкамі вяртацца ў гэтыя святыя месцы. Кожны горад, які мы наведалі, адкрыўся для мяне не проста як турыстычная кропка на мапе, а як глыбокае духоўнае перажыванне.
Асізі – горад супакою. Супакой літаральна разліты ў паветры. Калі мы ўвайшлі ў Базіліку Святой Клары мяне моцна ўразіла гэтая вельмі простая, але адначасова духоўная атмасфера. Немагчыма не ўзносіцца думкамі да Бога. Немагчыма адарвацца ад малітвы. Стоячы ля грабніцы святой, я адчула, што спаткалася з кімсьці мне вельмі блізкім. Гэта было вельмі радасным і хвалюючым момантам для мяне! Асобай Святой Клары я захапляюся з самага дзяцінства. Гэтае спатканне было маёй марай. І я сапраўды на гэтым месцы адчула, што я – дома. Нават да гэтай пары пераэсэнсоўваю кожную хвіліну, праведзенную там.
Дзякуючы нашым братам капуцынам, асобу Святога Францішка адкрыла для сябе яшчэ глыбей. Раней, мне здавалася, што ён быў такі малады “каталіцкі дзівак – хіпі”, мы прызвычаіліся бачыць яго на малюнках з жывёламі і птушачкамі. А ён зусім іншы. Там, у Асізі, пры гробе Францішка адчула такую моц! Менавіта там, каля яго грабніцы, пад гэтымі суровымі, нізкімі каменнымі скляпеннямі, не адчуваецца расслабленасці. Там адчуваецца падмурак, скала і вялізная духоўная ўлада. Гэта энергія мужчыны, які ўтаймаваў свой эгаізм, яго сіла – гэта сіла абаронцы і бацькі, які бярэ на сябе боль іншых. І ты сапраўды там гэта адчуваеш.
Мару і малюся, каб мая дачка аднойчы пазнала і захапілася асобамі св. Францішка і св. Клары.
Яшчэ вельмі важным момантам, якім хацела падзяліцца, сталі для мяне людзі ў гэтым падарожжы. Нам пашчасціла ў тым, што мы з іншага гораду, і акрамя асалоды ад самога падарожжа, атрымалі вялікую асалоду пазнаць новых людзей. Можа скажу банальна, але не было выпадковых людзей. Кожны проста як пазл склаўся да гэтай пілігрымкі. Удзячна кожнаму за кожную размову, за прыклад добрага сямейнага жыцця, за сумесную малітву, за падтрымку і смех. Маладзечна, вы – класныя!
Вельмі хачу падзякаваць арганізатарам пілігрымкі за велізарнае цярпенне і за апеку над намі, за тое, што дзякуючы ім гэтае падарожжа адбылося. Няхай Гасподзь кожнаму з вас шчодра адудзячыць!
Марыя Апанасевіч, Маладзечна

Хачу выказаць сардэчную падзяку за арганізацыю незабыўнай пілігрымкі ў Італію. Гэта падарожжа перасягнула ўсе мае чаканні і стала сапраўдным духоўным абнаўленнем. Праграма была вельмі цудоўная. Нам удалося дакрануцца да найвялікшых хрысціянскіх святыняў: наведаць цудоўныя базылікі Рыма. Памаліцца ў Святога Францішка і Святой Клары, ісці там, дзе ступала нага святога Францішка і адчуць дзіўны супакой у Асізі. Асаблівая падзяка нашым арганізатарам – Таццяне і братам Уладу і Ігару, чые гутаркі, супольныя малітвы і глыбокія веды дапамаглі нам не проста ўбачыць гістарычныя мясціны, але пражыць гэты шлях сэрцам.
Арганізацыя была на вышыні: камфартабельны транспарт, утульныя гатэлі і чулае стаўленне да кожнага з нас. Ад’язджала з пачуццём глыбокай радасці, прымірэння і падзякі Усемагутнаму Богу за ўсё. Гэта пілігрымка пакінула глыбокі след у сэрцы. Абавязкова паеду з вамі зноў!
Надзея Мажуць, Маладзечна

Ох! Пілігрымка! Думкі разбягаюцца. Вельмі ўдзячна Пану Богу, што даў мне такую магчымасць быць удзельнікам гэтай пілігрымкі. Дзякуй вам, нашы кіраўнікі, аніматары, арганізатары, а яшчэ кожнаму брату і кожнай сястры якія былі побач. Кожнае месца, кожная святыня пакінула ў сэрцы свае ўражанні на доўгія часы. Гэта неверагодныя моманты ў жыцці.
Рым. Яшчэ доўга буду ў думках вяртацца ў рымскія базілікі напоўненыя малітвай і святасцю, напоўненыя хараством убранства, створанага Богам праз людзей. Шанец памаліцца каля гробу ап. Пятра, ап. Яна, ап. Паўла... Памаліцца за сябе, сваіх родных, свой край.
Асізі. Як я туды хацела патрапіць! Нават не дазваляла сабе марыць, што змагу другі раз ў сваім жыцці (першы быў 20 год таму) памаліцца каля гробу св. Францішка Асізскага і св. Клары. Гэта неверагодна!
Каля гробу св. Карла Акуціса перавярнуўся свет. Як? Такі малады, прыгожы, разумны... Гэта прыклад не толькі для дарослых, але для моладзі і для дзяцей.
Св. Антоній... Св. Леапольд Мандзіч... Немагчыма без слёз успамінаць наша падарожжа.
Для мяне наша пілігрымка, гэта нешта большае, што я магу выразіць словамі, гэта штуршок да малітвы, да больш глыбейшага разважання над Святым Пісаннем, неабходнасць больш задумацца пра сваё жыццё, якое яно далёкае ад жыцця святых. Мне ёсць над чым задумацца і ёсць над чым працаваць. Дзякуй. Хвала Пану!