Праект парафіяльнага Карытас "Век жыві - век вучыся"

Ужо некалькі гадоў у нашай парафіі ёсць магчымасць усім жадаючым бясплатна наведваць розныя майстар-класы і цікавыя лекцыі. Іх праводзяць нашы актыўныя парафіяне і запрошаныя госці, якія гатовы дзяліцца ведамі, уменнем, настроем, часам. За гэты час ужо нават сфармаваліся невялічкія, але сталыя групы па інтарэсах. Хтосьці любіць слухаць лекцыі па псіхалогіі або гісторыі, хтосьці - вязаць, плесці, выразаць з паперы, гатаваць, танчыць, а некаторым цікава ўсё.

Каб зрабіць наш праект больш арыентаваным на людзей розных узростаў і запатрабаванняў, запрашаем паўдзельнічаць у апытанні. Пры пераходзе па спасылцы будуць прапанаваны розныя накірункі, каб можна было выбраць адін або некалькі, якія менавіта вас цікавяць, дзе вы хацелі б атрымаць больш глыбокія веды або навучыцца чамусьці новаму і дзеля якіх вы гатовы ахвяраваць час. Таксама будуць пытанні наконт таго, у якіх сферах вы сябе ўпэўнена адчуваеце і маглі б падзяліцца сваімі ўменнямі з іншымі. Усе вашыя адказы будуць прыняты пад увагу. Дзякуй усім неабыякавым, хто адгукнецца і паўдзельнічае ў апытанні. Форма для апытання змешчана ПА ГЭТАЙ СПАСЫЛЦЫ.

Хто яшчэ не ўдзельнічаў у праекце - як слухач ці як майстар і спецыяліст - запрашаю далучыцца да нашай ВАЙБЕР_ГРУПЫ, дзе абмяркоўваюцца тэмы, расклад заняткаў і даецца актуальная інфармацыя па праекту. Можна таксама зкантактавацца з валанцёрамі Кацярынай Савянок +375297617397 (Вайбер, Тэлеграм) і Святланай Лапата +375336867542 (Вайбер). Чакаем Вашых адказаў і актыўнага ўдзелу.