Skip to main content

Летнік з Францішкам - 2026

| Падзеі »
 10.07.2026etnik049

З 6 па 11 ліпеня ў нашай парафіі адбыўся летнік для Рыцараў святога Францішка, арганізаваны братам Сяргеем, які стаў асаблівым благаслаўлёным часам сярод школьных канікул.

 10.07.2026etnik031

Цягам шасці дзён дзеці прыходзілі ў касцёл, маліліся; з дапамогай аніматараў з моладзі і старэйшых парафіян вучыліся быць камандай, выконваючы розныя заданні; гулялі; спаборнічалі; ...

 10.07.2026etnik013
 10.07.2026etnik025
 10.07.2026etnik027

...наведвалі майстар-класы па кулінарыі, вырабу ружанцаў, фларыстыцы і аквагрыму; слухалі катэхэзы, падрыхтаваныя моладдзю; ...

 10.07.2026etnik065
 10.07.2026etnik054
 10.07.2026etnik056
 10.07.2026etnik058

... а таксама рыхтавалі песні, танцы і сцэнкі, прэм'ера якіх адбылася ў апошні дзень летніка.

 10.07.2026etnik192
 10.07.2026etnik215
 10.07.2026etnik153

Важнай падзеяй стала Святая Імша ў пятніцу, падчас якой брат Сяргей, нагадаў удзельнікам пра важнасць падзякі Богу за гэты цудоўны час і за людзей побач.

Напрацягу ўсяго часу летніка шчырыя дзіцячыя ўсмешкі і звонкія галасы напаўнялі прастору і ўслаўлялі Бога сваёй простай радасцю.

 10.07.2026etnik040

Тэкст: Ганна-Марыя Гараніна

Фота: Антон Савянок

Па спасылцы можна спампаваць фота ў добрай якасці.