Skip to main content

Cвята на завяршэнне навучальнага года

| Падзеі »
 2026.05.31 zaviarsh goda002

У нядзелю, 31 мая, падчас св. Імшы а 12 у нашым касцёле маліліся за вучняў, настаўнікаў і катэхетаў. Цудоўна, што вернікі мелі магчымасць падзякаваць Богу за пражыты навучальны год ва урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.

Падчас гаміліі бр. Сяргей спрабаваў патлумачыць дзецям (упэўнена, што было карысна і дарослым) сутнасць Святой Троіцы, адзінай у трох Асобах: "Можна параўнаць Яе з Сонцам. Саму зорку можна палічыць вобразам Айца, яе промні - вобразам Божага Сына, а цеплыню - вобразам Святога Духа". А потым брат задаў складанае пытанне: "Ці мы якім-небудзь чынам адносімся да Святой Троіцы? Ці мы з'яўляемся Яе часткай?" Цікава, што дзеці далі правільны адказ і далей разважалі, чаму мы маем удзел у Святой Троіцы: "Сапраўды,  Бог-Айцец нас стварыў, Езус адкупіў і праз хрост учыніў Божымі дзецьмі, а Дух святы нас суправаджае, ачышчае, накіроўвае". Святар падкрэсліў, што галоўнае, чым кіруюцца ў гэтым Асобы Святой Троіцы, - гэта вялікая любоў, якая Іх перапаўняе і якой Яны хочуць нас адорваць. Брат падкрэсліў, што Божая любоў - гэта не штосьці абстрактнае, і кожны з нас можа пазнаць, заўважыць яе ў сваім штодзённым жыцці праз усмешку сябра, клопат бацькоў, прыгожы спеў птушак. І мы пакліканы дзяліцца гэтай любоўю праз добрыя ўчынкі і добразычлівасць.

 2026.05.31 zaviarsh goda03

Пасля літургіі і духоўных разважанняў перайшлі да практыкі: дзяліліся цеплынёй сваіх сэрцаў і частаваліся рознымі прысмакамі. На вуліцы ўсіх чакалі салодкая вата, аладкі з варэннем, піца і слодыч, якія падрыхтавалі валанцёры Карытас.

 2026.05.31 zaviarsh goda06

А побач на палянцы можна было пакатацца на восліку і пачаставаць яго морквай.

 2026.05.31 zaviarsh goda16

Францішканская моладзь на сцэне распавядала розныя гісторыі з жыцця св. Францішка. Можна было пачуць, як галодны люты воўк стаў пакорным і добрым братам Воўкам, паслухаць расповед брата Агня, брата Восліка,  прыняць удзел у цікавых гульнях і патанчыць.

 2026.05.31 zaviarsh goda40
2026.05.31 zaviarsh goda26

У распараджэнні дзяцей таксама былі батуты. 

 2026.05.31 zaviarsh goda12

Весела было не толькі дзецям.

 2026.05.31 zaviarsh goda27

Дзякуй вялікі ўсім, хто прымаў удзел у агранізацыі свята і быў промнем любові Святой Тройцы. 

Тэкст: Кацярына Савянок

Фота: Кацярына Савянок, Вікторыя Гулецкая