Skip to main content

Грынч супраць святога Мікалая

| Падзеі »
21 12 2025 svMikalai02

У нядзелю пасля Імшы а 12:00 нашым малодшым парафіянам прыйшлося ўдзельнічаць у аперацыі па вызваленні святога Мікалая. Высветлілася, што па дарозе ў касцёл яго разам з падарункамі захапіў Грынч.

Гномы-памочнікі святога, якія першымі даведаліся аб здарэнні.

21 12 2025 svMikalai04

Спачатку звярнуліся за дапамогай да Кашчэя, і ён зусім не туды завёў...

21 12 2025 svMikalai06

Потым запыталіся ў Шамаханскай Царыцы, але і ад яе мала было толку...

 21 12 2025 svMikalai08
 21 12 2025 svMikalai09

Урэшце ім удалося знайсці Грынча. Але той ні ў якім разе не хацеў вяртаць св. Мікалая з падарункамі: "Не люблю я гэтыя святы. Усе радуюцца, спяваюць, а я заўсёды адзін, заўсёды пакінуты..."  Аднак любоў мае моц запальваць нават такое халоднае і пакрыўджанае сэрца. Дзеці запрасілі Грынча святкаваць разам, хаця б паспрабаваць з імі адзін раз патанчыць. "Толькі адзін раз, каб ніхто не сказаў, што я не ўмею танчыць!" - згадзіўся Грынч. Але патанчыўшы разам з дзецьмі, ён адчуў радасць і жаданне ёй дзяліцца.

 21 12 2025 svMikalai11
 21 12 2025 svMikalai13

І праз імгненне св. Мікалай ужо вітаў дзяцей і раздаваў падарункі.

 21 12 2025 svMikalai15
 21 12 2025 svMikalai16

Дзякуем нашай моладзі і акторам за крэатыўнасць, і св. Мікалаю - за падарункі :)    

21 12 2025 svMikalai17

Фота, тэкст: Кацярына Савянок