Skip to main content

Да Міжнароднага дня валанцёра Caritas парафіі падрыхтавала справаздачу

| Падзеі »
05 10 2025 pazylyh08

Да Міжнароднага дня валанцёра, які адзначалі 5 снежня, валанцёры парафіяльнага Caritas вырашылі зрабіць невялікую справаздачу з дзейнасці супольнасці. Caritas у нашай парафіі існуе і дзейнічае ўжо чацвёрты год. Ён злучыў людзей розных узростаў і прафесій, якіх аб'ядноўвае жаданне чыніць справы любові і міласэрнасці.
За гэты час мы вызначылі асноўныя напрамкі дзейнасці, якія падтрымліваем і развіваем, дзякуючы вашай дапамозе. Прапануем паглядзець невялічкі ролік пра нашу дзейнасць.

 

За час нашага існавання мы паспелі зрабіць шмат добрых спраў. Дзякуючы вашай падтрымцы і палаючым сэрцам мы можам зрабіць яшчэ больш. Кожнае ахвяраванне, якое вы складаеце ў скарбонку Caritas, дасць магчымасць большай колькасці людзей адчуць сябе патрэбным. А калі ў вас нарадзілася жаданне далучыцца да нашай каманды валанцёраў, мы будзем вам вельмі рады!  Каб далучыцца да нашай каманды, запрашаем запоўніць анкету

Каманда Caritas парафіі св. Казіміра, Маладзечна