ХХІХ Звычайная нядзеля 19 кастрычніка 2025 г.
1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і прадграбаў лісце вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У сераду 22 кастрычніка – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.
- У чацвер 23 кастрычніка – успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.
3. У наступную суботу 25 кастрычніка а 9.00 запрашаем на талаку, каб зрабіць на тэрыторыі нашага касцёла восеньскія парадкі. Вельмі добрая магчымасць папрацаваць і пабыць разам!
4. Трывае цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй святой Імшой штодзённа а 17.20 адбываецца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Ружанец для дзяцей - у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.
5. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Малітва на т.зв. “вясковых” могілках за нашых памерлых адбудзецца:
- в. Хожава – 1 лістапада ў суботу а 10.00 “новыя” могілкі; 10.30 “старыя” могілкі;
- в. Гарадок – 1 лістапада ў суботу а 10.00;
- в. Хоўхлава – 2 лістапада ў нядзелю а 12.00.
6. Парадак набажэнстваў на могілках парафіі Лебедзева наступны:
- Насілава – Старыя могілкі: 25.10 у 10.00
- Насілава – Новыя могілкі: 25.10 у 12.00
- Мароські: 26.10 у 16.30
- Заскавічы: 26.10 у 17.15
- Лебедзева: 01.11 у 11.00
- Турэц-Баяры: 02.11 у 11.00
7. У нашай краме можна атрымаць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых святых Імшаў ў лістападзе, а таксама набыць лампадкі.
8. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і сваіх цярпенняў: пачынаючы з 20 кастрычніка і на працягу месяца кожны панядзелак і чацвер у нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх!
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2026 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, капуцынскую каву, кашулькі пілігрыма і многае іншае.


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.