Skip to main content

ХХVІІ Звычайная нядзеля 5 кастрычніка 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
Esus 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Дзякуй усім францішканскім групам за арганізацыю святкавання ўспаміну св. Заснавальніка. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 7 кастрычніка – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай. У гэты дзень свае імяніны адзначае наш брат Сяргей Гусар. Памаліцца разам і павіншаваць брата Сяргея зможам у наступную нядзелю падчас святой Імшы а 18.00.

3. Дарослых людзей і сем’і, якія цікавяцца духоўнасцю св. Францішка, запрашаем на Выходныя з Францішкам, якія пройдуць 10-12 кастрычніка у Навагрудку. Запісацца можна на сайце, сац.сетках парафіі альбо ў бр. Уладзіслава.

4. Распачынаем цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

5. Пасля кастрычніка нас чакае лістапад – месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Малітва на могілках “На парашках” за нашых памерлых адбудзецца ў суботу, 11 кастрычніка а 12.00 гадзіне. На могілках у Лазаўцы, Святая Імша за памерлых адбудзецца ў суботу, 18 кастрычніка а 12.00 гадзіне. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых Святых Імшаў ў лістападзе.

6. Ёсць магчымасць паехаць аўтобусам 11 кастрычніка на ўрачыстасць у Баруны. Выезд а 9.00, кошт – 20 руб., запіс у парафіяльнай краме.

7. Усіх настаўнікаў ад усяго сэрца віншуем з Днём настаўніка. Хай Добры Бог дапамагае вам у гэтым няпростым служэнні!

8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2026 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, капуцынскую каву, кашулькі пілігрыма і многае іншае.

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.