Skip to main content

ХХIV Звычайная нядзеля – Свята Узвышэння Святога Крыжа 14 верасня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
uzvysh kryzha 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Асаблівым чынам дзякуем спадарыні Таццяне Шумель, супольнасці Назарэтанскіх Сем’яў, усім супольнасцям і парафіянам, якія на працягу лета так часта збіраліся на талаку, каб аднавіць, добраўпарадкаваць і захаваць памяць на месцы старога касцёла ў Гарадку. Цяпер у гэтым куточку нашай гісторыі маем задбаную тэрыторыю, новы прыгожы крыж, алтарны камень, ачышчаныя помнікі святароў. Нашая парафія ганарыцца вамі і захапляецца плёнам вашай працы!

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 15 верасня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай
  • У аўторак 16 верасня – успамін святых Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
  • У сераду 17 верасня – свята Стыгматаў св. Францішка. У гэты дзень падчас вячэрняй святой Імшы дзве сястры з нашага Францішканскага Ордэна Свецкіх прынясуць Госпаду свае першыя евангельскія абяцанні.
  • У чацвер 18 верасня – успамін св. Станіслава Косткі, законніка.
  • У суботу 20 верасня – успамін святых Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў.

4. Заахвочваем карыстацца з магчымасцяў развіцця свайго духоўнага жыцця і паглыблення рэлігійных ведаў, якія існуюць у нашай парафіі, а менавіта:

  • Заняткі па падрыхтоўцы да сакрамэнту канфірмацыі, які ў нашай парафіі будзе удзелены вясной, для дарослых будуць адбывацца кожную 1-ую і 3-ую нядзелю месяца а 19.00, а для моладзі ад 14 год – кожны аўторак а 18.00.
  • Асобна для дарослых адбываюцца біблійныя сустрэчы для глыбейшага пазнання Святога Пісання – кожную 2-ую і 4-ую нядзелю месяца а 19.00. Запісацца можна ў сакрыстыі і ў с. Кацярыны.
  • Моладзь ад 14 год і старэйшых запрашаем на моладзевыя сустрэчы, кожную нядзелю а 19.00. Распачынаем іх у касцёле.
  • Яшчэ можна запісаць дзетак ад 3 класа узвыш на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі. Звяртайцеся, калі ласка, да с. Кацярыны.
  • Дзетак ад 7 да 13 год запрашаем на сустрэчы Рыцараў св. Францішка, кожную суботу а 16.00. Падрабязная інфармацыя ў бр. Сяргея.

5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2026 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, капуцынскую каву, кашулькі пілігрыма і многае іншае.

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.