ХXІ Звычайная нядзеля 24 жніўня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні, упрыгожваў кветкамі і рабіў святочныя дэкарацыі. Дзякуй усім, хто клапаціўся пра тэрыторыю касцёла і касіў. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 26 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Чэнстахоўскай.
- У сераду 27 жніўня – успамін св. Монікі.
- У чацвер 28 жніўня – успамін св. Аўгустына, біскупа і доктара Касцёла.
- У пятніцу 29 жніўня – успамін мучаніцтва св. Яна Хрысціцеля.
3. На гэтым тыдні адбыліся персанальныя змены ў супольнасці нашых сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Сардэчна вітаем сястру Яну і жадаем ёй плённага служэння ў нашай парафіі.
4. Ужо хутка ў нашай парафіі распачнецца новы катэхетычны год. Заахвочваем запісваць на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі дзетак ад 3 класа ўзвыш. Заняткі для новай групы будуць адбывацца па панядзелках а 10.00 і 16.00.
5. Таксама бліжэй урачыстасці Спаслання Святога Духа ў нашай парафіі будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі. Запрашаем запісацца на падрыхтоўку дарослых і моладзь ад 14 год. Заняткі для дарослых будуць адбывацца ў 2-ую і 4-ую нядзелю месяца, а для моладзі па аўторках а 18.00. Усе заняткі пачнуцца ад верасня.
6. Праз тыдзень, у нядзелю 31 жніўня, падчас Імшы а 12 гадзіне адбудзецца благаслаўленне на новы навучальны год настаўнікаў, вучняў і бацькоў. Запрашаем усіх на супольнае святкаванне пасля Імшы на тэрыторыі касцёла. Калі хто можа прынесці штосьці смачнае - будзем вельмі ўдзячныя.
7. У нядзелю 7 верасня а 14.00 у Хоўхлаве адбудзецца адпустовая святая Імша з нагоды ўспаміну Найсвяцейшага Імя Марыі.
8. У нядзелю 14 верасня з нагоды свята Узвышэння Святога Крыжа а 14.00 у Гарадку на месцы старога касцёла адбудзецца блаславенне новага крыжа з удзелам біскупа Юрыя Касабуцкага.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.