ХX Звычайная нядзеля 17 жніўня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні, упрыгожваў кветкамі і рабіў святочныя дэкарацыі. Дзякуй усім, хто клапаціўся пра тэрыторыю касцёла і касіў. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У сераду 20 жніўня – успамін св. Бэрнарда, абата і доктара Касцёла.
- У чацвер 21 жніўня – успамін св. Пія Х, папы.
- У пятніцу 22 жніўня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Каралевы.
3. У бліжэйшым часе адбудуцца персанальныя змены ў супольнасці нашых сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Сёстры Бернадэта і Аляксандра заканчваюць служэнне ў нашай парафіі і распачнуць яго на іншых пляцоўках. Да нас жа прыедзе адна сястра. Дзякаваць Богу за служэнне нашых дарагіх сясцёр будзем у гэтую нядзелю 17 жніўня падчас святой Імшы а 18.00.
4. Ужо хутка ў нашай парафіі распачнецца новы катэхетычны год. Заахвочваем запісваць на падрыхтоўку да Першай святой Камуніі дзетак ад 3 класа ўзвыш. Заняткі для новай групы будуць адбывацца па панядзелках а 10.00 і 16.00.
5. Таксама бліжэй урачыстасці Спаслання Святога Духа ў нашай парафіі будзе ўдзелены сакрамэнт канфірмацыі. Запрашаем запісацца на падрыхтоўку дарослых і моладзь ад 14 год. Заняткі для дарослых будуць адбывацца ў 2-ую і 4-ую нядзелю месяца, а для моладзі па аўторках а 18.00. Усе заняткі пачнуцца ад верасня.
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.