Skip to main content

ХІХ Звычайная нядзеля 10 жніўня 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 dver

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Ад усяго сэрца дзякуем тым, хто адгукнуўся на заклік больш паклапаціцца аб тэрыторыі нашага касцёла. Плён вашай працы відавочны. Дзякуй тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні і ўпрыгожваў кветкамі. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 11 жніўня – свята св. Клары, панны.
  • У чацвер 14 жніўня – успамін св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, прэзбітэра і мучаніка.
  • У пятніцу 15 жніўня – урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі. Гэта “абавязковая” урачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Святая Імша ў гэты дзень а 7.15 і 18.00. Удзелам ва ўрачыстасці будзе лічыцца і ўдзел у вігілійнай Святой Імшы 14 жніўня а 18.00. У народзе гэтае свята называецца «Маці Божай Зельнай», паколькі ў гэты дзень існуе традыцыя бласлаўляць зёлкі і кветкі, а таксама першыя плёны новага ўраджаю: збожжа, садавіну і гародніну..

3. У бліжэйшым часе адбудуцца персанальныя змены ў супольнасці нашых сясцёр Місіянерак Святой Сям’і. Сёстры Бернадэта і Аляксандра заканчваюць служэнне ў нашай парафіі і распачнуць яго на іншых пляцоўках. Да нас жа прыедзе адна сястра. Дзякаваць Богу за служэнне нашых дарагіх сясцёр будзем у наступную нядзелю 17 жніўня падчас святой Імшы а 18.00.

4. Карытас Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі рэалізуе чарговы праект і прапануе патрабуючым расаду клубнікі (сорт невядомы) у колькасці 10 шт. на чалавека. Каб атрымаць дапамогу, неабходна запісацца ў Дамінікі па тэл. +37529-516-46-60 (тэлефанаваць У ПРАЦОЎНЫ ЧАС) і у бліжэйшыя дні (да 15 жніўня) прынесці неабходныя дакументы:
1. Ксеракопія пашпарта (апошняя, перадапошняя старонкі і прапіска).
2. Ксеракопія пенсійнага пасведчання (ці пасведчання інваліда).
3. Для шматдзетных сямей - копія пасведчання.
Колькасць расады абмежаваная, таму, калі ласка, паспяшыце!

5. У пятніцу-суботу 22-23 жніўня ў Браславе адбудзецца фэст у гонар Маці Божай Валадаркі Азёраў. Арганізуецца аўтобусная пілігрымка і з нашай парафіі. Выезд 23 жніўня а 7.00 з паркоўкі ля крамы “Светлафор”. Кошт 35 руб. Запісацца можна ў парафіяльнай краме.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.