Нядзеля Спаслання Святога Духа 8 чэрвеня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл і дапамагаў касіць вакол яго на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 9 чэрвеня – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- У сераду 11 чэрвеня – успамін св. Барнабы, апостала.
- У чацвер 12 чэрвеня – свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- У пятніцу 13 чэрвеня – успамін св. Антонія, прэзбітэра і доктара Касцёла.
- У наступную нядзелю 15 чэрвеня – Урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы.
3. Трывае чэрвень – месяц асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса. Даручаем Яму нашыя сем’і, наш народ, асабліва тых людзей, якія не спазналі яшчэ Божую любоў. Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30.
4. 29 чэрвеня ў санктуарыі Маці Божай Суцяшэння Засмучаных у Барунах адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Святых апосталаў Пятра і Паўла. Ёсць магчымасць паехаць туды аўтобусам з паркоўкі каля капліцы. Выезд а 12.00. Кошт паездкі – 20 руб. Запісацца можна ў парафіяльнай краме.
5. У днях з 30 чэрвеня па 4 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў, якая вырушыць з нашага касцёла. Запісацца можна, запоўніўшы электронную анкету, што ёсць на сайце і сац. сетках парафіі, альбо “ўручную” ў сакрыстыі. У сувязі з арганізацыяй пілігрымкі маем яшчэ некалькі аб’яваў:
- Паколькі да нашай пілігрымкі далучыцца шмат паломнікаў з іншых мясцовасцяў, звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 28 на 29 і з 29 на 30 чэрвеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
- Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, крупамі, гарбаткай, закаткамі, ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
- Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў скарбонцы пры выхадзе з касцёла і праз спасылку: інтэнцыі.
6. З 7 па 12 ліпеня ў нашай парафіі пройдзе “Летнік з Францішкам” для дзяцей ад 7 да 13 год. Дзеці будуць збірацца ад 15.00 да 20.00 на працягу тыдня, завершыцца летнік у суботу 12 ліпеня маленькім кацэртам каля 14.00. Запрашаем жадаючых. Колькасць месцаў абмежаваная, таму, калі ласка, паспяшайцеся. Запісацца можна ў с. Аляксандры, с. Кацярыны альбо ў нашай арганісткі Ірэны.
7. З 13 па 21 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу васьмі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у брата Сяргея.
8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.