VII Велікодная нядзеля 1 чэрвеня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 3 чэрвеня – успамін святых Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў.
- У чацвер 5 чэрвеня – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка.
- У суботу 7 чэрвеня вечарам будзем святкаваць вігілію урачыстасці Спаслання Святога Духа. Святой Імшы а 18.00 не будзе. Запрашаем на Святую Імшу а 21.00, падчас якой будзе вельмі многа Божага Слова, таму завяршыцца яна прыкладна каля 23.00.
- У наступную нядзелю 8 чэрвеня – Урачыстасць Спаслання Святога Духа.
3. Распачынаем чэрвень – месяц асабліва прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Пана Езуса. Запрашаем на чэрвеньскія набажэнствы кожны дзень а 17.30, а ў бліжэйшую пятніцу 6.06 – на пакутнае набажэнства пасля вячэрняй Святой Імшы.
4. У суботу 7 чэрвеня запрашаем наведаць славуты касцёл у Дубраве і прыняць удзел у юбілейных ўрачыстасцях, якія распачнуцца а 11.30. Святую Імшу ўзначаліць кс. біскуп Юрый Касабуцкі. Ад касцёла будзе арганізаваны аўтобус: ад’езд у 10.40 са стаянкі каля капліцы. Тых, хто жадае паехаць на гэтую ўрачыстасць просім звяртацца ў парафіяльную краму.
5. У днях з 30 чэрвеня па 4 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Маладзечна-Будслаў, якая вырушыць з нашага касцёла. Запісацца можна запоўніўшы электронную анкету, што ёсць на сайце і сац. сетках парафіі, альбо “ўручную” ў сакрыстыі. У сувязі з арганізацыяй пілігрымкі маем яшчэ некалькі аб’яваў:
- Паколькі да нашай пілігрымкі далучыцца шмат паломнікаў з іншых мясцовасцяў, звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 29 на 30 чэрвеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
- Калі хтосьці мае магчымасць нямнога падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, крупамі, гарбаткай, закаткамі, ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.
- Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў скарбонцы пры выхадзе з касцёла і праз адпаведную спасылку ў нашых сац. сетках.
6. З 13 па 21 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу васьмі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у брата Сяргея.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.