V Велікодная нядзеля 18 мая 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. У гэтую нядзелю – 18 мая – браты капуцыны асаблівым чынам узгадваюць св. Фелікса з Канталічэ, першага святога капуцына, апекуна дзяцей. Таму згодна са старажытнай капуцынскай традыцыяй пасля кожнай Святой Імшы адбудзецца бласлаўленне дзяцей і памазанне іх алеем св. Фелікса.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 19 мая – успамін св. Крыспіна з Вітэрба, капуцына.
- У аўторак 20 мая – успамін св. Бернардына Сіенскага, прэзбітэра.
- У пятніцу 23 мая – свята гадавіны пасвячэння базілікі св. Францішка з Асізі.
- У суботу 24 мая – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі Хрысціянаў.
4. Трывае май – месяц, асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30.
5. У наступную нядзелю падчас Святой Імшы а 12 будзем дзякаваць Богу за навучальны год, які паволі завяршаецца. Асабліва запрашаем вучняў, бацькоў і настаўнікаў. Пасля ж літургіі ўсіх парафіянаў чакае супольнае святкаванне на тэрыторыі касцёла.
6. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія з нагоды Юбілейнага году хрысціянства ладзіць аўтобусную пілігрымку ў Рым 17-25 кастрычніка. Гэта добрая магчымасць наведаць святыя месцы, паўдзельнічаць у юбілейных мерапрыемствах. Кошт паездкі – 750 еўра + кошт візы. Запісацца ў групу можна ў сакрыстыі. Запіс адбываецца да 31 мая.
7. З сённяшняга дня ўжо часцей у аб’явах мы будзем чуць пра санктуарый Божай Маці ў Будславе. Трывае падрыхтоўка да пешай пілігрымкі Маладзечна-Будслаў, якая адбудзецца з 30 чэрвеня па 4 ліпеня. З гэтай нядзелі распачынаем запіс пілігрымаў. Заахвочваем зрабіць гэта з дапамогай электроннай анкеты. У выпадку калі гэта немагчыма зрабіць праз інтэрнэт, то можна запісацца ў сакрыстыі.
8. Таксама ў суботу 31 мая ў Будславе пройдуць мерапрыемствы з нагоды Сусветнага дня Дзіцяці, на якія паедуць і нашыя “першакамунійныя” дзеці. Сустрэча арганізуецца пры падтрымцы Місіі Добрага Самараніна, пры якой дзейнічае Хрысціянскі сацыяльны цэнтр у Менску.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.