Skip to main content

ІІI Велікодная нядзеля 4 мая 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
zjaulenne u mora
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто маліўся за братоў капуцынаў падчас нашых манаскіх рэклекцый, таксама тым, хто прыбіраў касцёл, і тым, хто так плённа паўдзельнічаў у талацэ ў Гарадку. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Трывае май – месяц, асабліва прысвечаны Божай Маці. Запрашаем на маёвыя набажэнствы кожны дзень а 17.30. У бліжэйшую пятніцу 9 мая запрашаем на набажэнства пакаяння адразу пасля вячэрняй Святой Імшы.

3. У наступную нядзелю ў нашай парафіі а 12-00 адбудзецца Святая Імша, падчас якой 58 нашых дзетак прымуць Першую Святую Камунію. Таму звяртаемся з просьбай да дзяцей, моладзі і старэйшых, хто звычайна прыходзіць на Святую Імшу менавіта а гэтай гадзіне, каб прыйсці ў іншым часе дзеля таго, каб стварыць камфортныя ўмовы для гасцей. Атулім нашымі малітвамі дзяцей, іх бацькоў і сястру Кацярыну, якая іх рыхтавала да гэтай падзеі.

4. Мінска-Магілёўская архідыяцэзія з нагоды Юбілейнага году хрысціянства ладзіць аўтобусную пілігрымку ў Рым 17-25 кастрычніка. Гэта добрая магчымасць наведаць святыя месцы, паўдзельнічаць у святочных мерапрыемствах. Кошт паездкі – 750 еўра + віза. Запісацца ў групу можна ў сакрыстыі. Запіс адбываецца да 31 мая.

5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 karitas mai
 piligr1

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.