Пальмовая Нядзеля Мукі Пана, Год С 13 красавіка 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара, а таксама парафіяльным групам, якія рыхтавалі пальмы і вербы на сённяшнюю ўрачыстасць. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. Сённяшнія зборы ахвяраванняў прызначаюцца на патрэбы семінарыі ў Гродне.
3. Заахвочваем набываць вербы і розныя вырабы ў нашай францішканскай моладзі і валанцёраў Caritas. Ахвяраванні якія яны збіраюць пойдуць на арганізацыю рэкалекцый і дабрачыннасць.
4. Дзякуем усім, хто прычыніўся да ахвяраванняў у скарбонку на кветкі да гробу Пана і святочных дэкарацый. Паколькі выручаных сродкаў ледзьве хапае, просім тых, хто мае магчымасць, гэты збор падтрымаць.
5. Расклад набажэнстваў на працягу Вялікага тыдня:
- У Вялікі Панядзелак, Аўторак і Сераду расклад Святых Імшаў як звычайна ў буднія дні. Перад кожнай Святой Імшой будзе яшчэ магчымасць прыступіць да сакрамэнту споведзі. Пачынаючы з чацвярга споведзі ўжо не будзе (за выключэннем нейкіх асаблівых выпадкаў).
- У Вялікі Чацвер 17 красавіка – Імша Вячэры Пана а 18 гадзіне. Вялікі чацвер — гэта пачатак Святога Пасхальнага Трыдуума, трох святых дзён, якія і з’яўляюцца непасрэдным святкаваннем Пасхі. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў Цямніцы пасля вячэрняй Літургіі да 21 гадзіны.
- Вялікая Пятніца Мукі Пана 18 красавіка – дзень сціслага посту і ўстрымання ад мясных страваў. А 8.00 – Ютрань і Гадзіна Чытанняў. Пасля на працягу ўсяго дня запрашаем на адарацыю Езуса ў Цямніцы. Запрашаем таксама на Крыжовы Шлях а 17.15. Літургія Мукі Пана распачнецца а 18.00, падчас гэтай Літургіі адбудзецца Адарацыя Крыжа. Пасля вячэрняй Літургіі моладзь ФМТаў запрашае на чуванне пры Крыжы да поўначы. У гэты дзень таксама распачынаецца навэнна да Божай Міласэрнасці. Ахвяраванні, сабраныя падчас адарацыі Крыжа Пана, прызначаюцца на патрэбы касцёла Гробу Пана ў Святой Зямлі.
- У Вялікую Суботу 19 красавіка а 8.00 – Ютрань і Гадзіна Чытанняў. На працягу ўсяго дня адарацыя Езуса ў Грабніцы. Благаслаўленне страваў на Велікодны стол будзе адбывацца з 10.00 па 16.00 кожныя паўгадзіны. Падчас пасвячэння страваў можна будзе падзяліцца фарбаванымі яйкамі і кулічамі, якімі нашы валанцёры падзеляцца пасля Пасхі з жыхарамі дома-інтэрната.
- На Пасхальную Вігілію, якая з’яўляецца “маці ўсіх літургій” запрашаем вечарам а 23.00, яна закончыцца Рэзурэкцыйнай Працэсіяй вакол Касцёла. Тыя, хто ўдзельнічае ў Пасхальнай Вігіліі, могуць прынесці стравы для асвячэння на начную літургію, будзем іх асвячаць непасрэдна пасля Рэзурэкцыйнай Працэсіі. Памятаем, што трэба прынесці з сабою таксама свечкі для аднаўлення абяцанняў хросту.
- У Нядзелю Уваскрасення Пана – Святая Імша будзе толькі а 12.00! Святой Імшы вечарам не будзе! Вечарам запрашаем на Нешпары, якія будзем цэлебраваць а 17.00 гадзіне.
6. У суботу 26 красавіка а 12.00 ў нашай святыні адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне нашага брата Сяргея Гусара, якое ўдзеліць кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Сардэчна запрашаем і просім памятаць у малітве пра нашага брата.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.