Skip to main content

V Нядзеля Вялікага Посту, Год С 6 красавіка 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
bludnica
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні, таксама тым, хто прыняў удзел у талацэ ў Дубраве. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах, звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:

  • Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей адбываецца па пятніцах: прыкладна а 7.50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам.  Вячэрні Крыжовы Шлях на гэтым тыдні будуць праводзіць супольнасць Маці ў малітве.
  • Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11.30.
  • Песні Жальбы адбываюцца нядзелях а 7:30 і а 17:30.

3. У сераду і чацвер (9-10 красавіка) будзем наведваць хворых нашай парафіі, якіх яшчэ не наведалі ў сакавіку, з удзяленнем святых сакрамэнтаў перад святам Вялікадня. Жадаючых просім запісвацца ў сакрыстыі.

4. Праз тыдзень у Пальмовую нядзелю пачынаем перажываць цэнтральную таямніцу хрысціянскай веры — пасхальную таямніцу Смерці і Ўваскрасення Езуса Хрыста. У гэты дзень на ўспамін уваходу Хрыста ў Ерузалем адбываецца ўрачысты ўваход на пачатак Святой Імшы, а таксама асвячаюцца галінкі пальмаў і іншых дрэваў. Гэта могуць быць таксама галінкі вярбы (адсюль Вербная нядзеля) або аліўкавых дрэваў. Перад кожнай нядзельнай Святой Імшой можна будзе набыць вербы зробленыя нашымі валанцёрамі Карытас і моладдзю ФМТаў.

5. Перыяд Вялікага Посту – вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі “Велікапосная міласціна” – збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, што пражываюць у доме-інтэрнаце. Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл.

6. У суботу 26 красавіка а 12.00 ў нашай святыні адбудзецца прэзбітэрскае пасвячэнне нашага брата Сяргея Гусара, якое ўдзеліць кс. арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Сардэчна просім аб малітве за нашага брата, які на гэтым тыдні перажывае свае рэкалекцыі перад гэтай значнай падзеяй у сваім жыцці.

7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 karitas kracavik2

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.