Skip to main content

ІІI Нядзеля Вялікага Посту, Год С 23 сакавіка 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
smokovn
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні, і тым, хто прыняў удзел у талацэ. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. У нашай парафіі працягваюцца велікапосныя рэкалекцыі. Шчыра дзякуем а. Аляксандру Жарнасеку, які сваёй паслугай дапамагае нам глыбока і змястоўна перажыць гэты святы час.

3. У аўторак 25 сакавіка — урачыстасць Звеставання Пана. Гэта ўрачыстасць не з’яўляецца абавязковай: вернікі не маюць абавязку удзелу ў Святой Імшы, а таксама абавязку ўстрымання ад выканання неабавязковай працы. Расклад Святых Імшаў у нашым касцёле ў гэты дзень наступны: 6.45, 8.00 і 18.00. Ад гэтай урачыстасці пачынаецца т.зв. “духоўнае ўсынаўленне” - малітва ў інтэнцыі дзіцяці, якому пагражае аборт, і за яго бацькоў.

4. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:

  • Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей адбываецца па пятніцах: прыкладна а 7.50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам.  Вячэрні Крыжовы Шлях на гэтым тыдні будуць праводзіць Францішканская моладзь Таў і Рыцары св. Францішка. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11.30.
  • Песні Жальбы адбываюцца нядзелях а 7:30 і а 17:30.

7. Перыяд Вялікага Посту – вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі “Велікапосная міласціна” – збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, што пражываюць у доме-інтэрнаце. Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл.

8. Заахвочваем прыняць удзел у маштабным мерапрыемстве па аднаўленні і захаванні Святыні ў Дубраве, якое намячаецца 5 красавіка. Падрабязнасці ніжэй у посцеры.

9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 recalec Zharnasek 2025
Dubrava anons
karitas sacavik2

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.