І Нядзеля Вялікага Посту, Год С 9 сакавіка 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні, а таксама тым, хто дапамагаў у падрыхтоўцы нашага парафіяльнага свята, а с. Кацярыне і бр. Войтэку за велікапосныя дэкарацыі. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:
- Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей будзе адбывацца на пряцягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна а 7.50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам. Вячэрні Крыжовы Шлях будуць рыхтаваць паасобныя супольнасці. У бліжэйшую пятніцу рыхтуюць мужчыны разам з бр. Войтэкам. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11.30.
- Песні Жальбы будуць адбывацца нядзелях а 7:30 і а 17:30.
- Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафі адбудуцца 21-23 сакавіка. Правядзе іх а. Аляксандр Жарнасек МІС. Заахвочваем ўжо цяпер планаваць час, каб паўдзельнічаць у кожным дні рэкалекцый.
3. Перыяд Вялікага Посту – вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі “Велікапосная міласціна” – збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, што пражываюць у доме-інтэрнаце. Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл.
4. 14-16 сакавіка 2025 г. браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей і сем’і на супольны велікапосны ўік-энд у Баранавічах. Гэтыя дні будуць прысвечаны таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага, а таксама каб у яго духу падрыхтавацца да перажывання Пасхі. Запісацца на ўдзел можна запоўніўшы маленькую анкету ў сац.сетках парафіі, альбо ў братоў.
5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.