Skip to main content

VIIІ Звычайная нядзеля, Год С 2 сакавіка 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
pepel
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні, а таксама тым, хто прыбіраў снег з нашых сцяжынак і сходаў. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 4 сакавіка – адпустовая ўрачыстасць св. Казіміра. Святая Імша ў гэты дзень будзе а 7.15 і а 18.00. Вячэрнюю літургію ўзначаліць кс. бп Андрэй Зноска. У гэты вечар адбудзецца бласлаўленне нядаўна ўстаноўленай брамы нашага касцёла, а таксама святочны кірмаш, які ўжо актыўна рыхтуе наша Францішканская сям’я: ФОС, ФМТаў і Рыцары св. Францішка. Вельмі прагнем, каб нашыя невялічкія “Казюкі” сталі сапраўдным святам для ўсіх нас. Вельмі захвочваем запланаваць час, каб быць у гэты вечар разам і падзякаваць Богу за нашую парафію.
  • У сераду 5 сакавіка – Папяльцовая серада, якая распачынае 40-дзённы Вялікі Пост. Для вернікаў ён з’яўляецца асаблівым заклікам да пакаяння і перамены жыцця. Расклад святых Імшаў у гэты дзень: 6.45, 8.00, 18.00. У Папяльцовую сераду для вернікаў прадпісана не толькі ўстрыманне ад мяса, але і пост (сціслы пост), які заключаецца ў абмежаванні колькасці спажыванай ежы. Пры такім посным абмежаванні дапускаецца адзін раз паесці дасыта, не забараняецца спажыць невялікую колькасць ежы раніцай і ўвечары. Такі пост абавязвае вернікаў ад 18 да 59 гадоў жыцця.

3. На працягу ўсяго перыяду Вялікага Посту запрашаем да ўдзелу ў адмысловых набажэнствах звязаных з таямніцай нашага Збаўлення:

  • Набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей будзе адбывацца на пряцягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна а 7.50 (адразу пасля ранішняй святой Імшы) і а 17:15 вечарам. Вячэрні Крыжовы Шлях будуць рыхтаваць паасобныя супольнасці. У бліжэйшую пятніцу рыхтуюць Назарэтанскія Сем’і. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху запрашаем у суботу ў 11.30.
  • Песні Жальбы будуць адбывацца нядзелях а 7:30 і а 17:30.
  • Набажэнства першай пятніцы месяца з катэхезай і магчымасцю споведзі адбудзецца 7 сакавіка а 18.45.
  • Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафі адбудуцца 21-23 сакавіка. Правядзе іх а. Аляксандр Жарнасек МІС. Заахвочваем ўжо цяпер планаваць час, каб паўдзельнічаць у кожным дні рэкалекцый.

4.  Аб’ява для сямейных пар: сужэнствы, якія жадаюць паглыбіць сваю любоў і ўзаемапаразуменне, перажыць нешта незвычайнае, а таксама тыя сужэнствы, якія маюць часовыя цяжкасці ў сваіх адносінах, сардэчна запрашаюцца да ўдзелу ў Сужэнскіх Рэкалекцыях, якія праводзіць рух “Сужэнскія сустрэчы”. Адбудуцца яны з 7 па 9 сакавіка ў цэнтры “Карытас” у в. Ляскоўка каля Бараўлянаў. Больш падрабязная інфармацыя на плакаце на ўваходзе ў касцёл.

6.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 2025 02 17Vyhodnya z Fr
 2025 02 28 suz sustr
IMG 4dbf1209cc3e94219bccce3bc94f2a20 V

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.