VII Звычайная нядзеля, Год С 23 лютага 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні, а таксама тым, хто прыбіраў снег з нашых сцяжынак і сходаў. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні успамінаў і святаў не адзначаем, але прыгадаем, што ўжо скора, а менавіта ў аўторак 4 сакавіка ў нашай парафіі будзем адзначаць адпустовую ўрачыстасць св. Казіміра. Святая Імша ў гэты дзень будзе а 7.15 і а 18.00. Вячэрнюю літургію ўзначаліць кс. бп. Андрэй Зноска. У гэты вечар адбудзецца бласлаўленне нядаўна ўстаноўленай брамы нашага касцёла, а таксама святочны кірмаш, які ўжо актыўна рыхтуе наша Францішканская сям’я: ФОС, ФМТаў і Рыцары св. Францішка. Вельмі прагнем, каб нашыя невялічкія “Казюкі” сталі сапраўдным святам для ўсіх нас. Вельмі захвочваем запланаваць час, каб быць у гэты вечар разам і падзякаваць Богу за нашую парафію.
3. У наступную нядзелю 2 сакавіка пасля вячэрняй Святой Імшы, як звычайна, адбудзецца малітва праслаўлення перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Сардэчна запрашаем знайсці час і патрываць у Божай прысутнасці.
4. Браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей і сем’і на супольны велікапосны ўік-энд у Баранавічах 14-16 сакавіка 2025 г. Гэтыя дні будуць прысвечаны таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага, а таксама каб у яго духу падрыхтавацца да перажывання Пасхі. Запісацца на ўдзел можна, запоўніўшы маленькую анкету, альбо ў братоў.
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...


Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.