Skip to main content

VI Звычайная нядзеля, Год С 16 лютага 2025 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
nagorn
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто прыбіраў касцёл на гэтым тыдні. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У суботу 22 лютага – свята катэдры св. Пятра, апостала.

3. Прыгадваем, што кожны чацвер з 16.00 па 18.00 у нашым касцёле адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту. Сардэчна запрашаем знайсці час і патрываць у Божай прысутнасці.

4. Заканчваецца пастырскі візіт (каляда) у нашай парафіі. Шчыра дзякуем усім, хто прымаў братоў у свае дамы, цярпліва чакаў і прабачаў нам розныя нязручнасці. Трошкі пазней пастараемся з братамі падрыхтаваць невялічкую справаздачу з нашага каляднага візіту.

5. 14-16 сакавіка 2025 г. браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей і сем’і на супольны велікапосны ўік-энд у Баранавічах. Гэтыя дні будуць прысвечаны таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага, а таксама каб у яго духу падрыхтавацца да перажывання Пасхі. Запісацца на ўдзел можна, запоўніўшы маленькую анкету,  альбо ў братоў.

6.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 2025 02 17Vyhodnya z Fr
karitasluty2

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.