IV Звычайная нядзеля, Год С – Свята Ахвяравання Пана

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл? і тым, хто прымаў братоў з калядным візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 3 лютага – успамін св. Блажэя, біскупа і мучаніка. Св. Блажэй – заступнік у хваробах горла, таму ў гэты дзень можна атрымаць адмысловае бласлаўленне.
- У сераду 5 лютага – успамін св. Агаты, панны і мучаніцы. Звычайна ў гэты дзень адбываецца бласлаўленне хлеба і вады ў гонар св. Агаты.
- У чацвер 6 лютага – успамін св. Паўла Мікі і паплечнікаў, мучанікаў.
3. У бліжэйшы час нашую братэрскую супольнасць чакаюць чарговыя персанальныя змены. Наш любы брат Андрэй Шастакоў, які верай і праўдаў служыў у нашай парафіі, далучыцца да супольнасці ў Докшыцах, а да нас прыедзе брат Войцех Врублеўскі з докшыцкай супольнасці. Дзякаваць брату Андрэю за служэнне і асабліва маліцца за яго будзем у гэтую нядзелю 2 лютага падчас Святой Імшы а 18.00.
4. Працягваецца пастырскі візіт (каляду) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:
- у аўторак – вул. Вілейская, П. Броўкі, Рачная, Сухая, 2-гі зав. Я. Коласа, Каханоўскага;
- у сераду – вёскі Хажова, Парадоўшчына, Гаравіны, Рагазы, Мыслевічы;
- у чацвер – вёскі Раеўшчына, Крыніца, Селівонаўка, Насілава і Сасновы Бор;
- у пятніцу – Цюрлі, Вытрапаўшчына і Мянюткі;
- Таксама падчас гэтага тыдня будзем старацца наведаць тых, хто запісаўся на каляду пасля 1 студзеня.
5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.