II Звычайная нядзеля, Год С 19 студзеня 2025 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл, і тым, хто прымаў братоў з калядным візітам. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 21 студзеня – успамін св. Агнешкі, панны і мучаніцы.
- У пятніцу 24 студзеня – успамін св. Францішка Сальскага, біскупа і доктара Касцёла.
- У суботу 25 студзеня – свята Навяртання св. Паўла, апостала.
3. Працягваецца пастырскі візіт (каляду) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:
- у панядзелак і аўторак – вул. Ф. Скарыны, цотныя дамы (Рухацца будзем прыкладна па ўзрастаючай, г.зн. панядзелак з 2-га па 32-гі дом ўключна, аўторак – з 34-га і вышэй);
- у сераду – вул. Ф. Скарыны, няцотныя дамы;
- у чацвер – вул. Касманаўтаў і вул. Будаўнікоў, цотныя дамы;
- у пятніцу – вул. Будаўнікоў, няцотныя дамы;
- Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца наведваць удзень, пачынаючы з 10.00, аднак толькі пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення. Усіх астатніх, з 17.00 да 21.00.
4. Вельмі важная і радасная аб’ява: у нашай парафіі паўстае новая супольнасць! Гэта супольнасць для дзяцей ад 8 да 14 год і называецца яна “Рыцары Святога Францішка”. Вельмі заахвочваем дзяцей (і дзяўчынак, і хлопчыкаў) і бацькоў зацікавіцца гэтай ініцыятывай, бо супольнасць – гэта не толькі набыццё новых рэлігійных ведаў, а перадусім бясцэнны досвед радаснага прабывання разам, братэрскіх сустрэч, сумеснай малітвы, выхавання да служэння сабе ўзаемна. На першую арганізацыйную сустрэчу запрашаем бацькоў і дзяцей у суботу 25 студзеня а 16.00 у нашую капліцу.
5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.