Skip to main content

Свята Хросту Пана, Год С 12 студзеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

hrost2
 

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Сёння адзначаем нядзелю Хросту Пяна, якая завяршае літургічны перыяд Божага Нараджэння. З панядзелку 13 студзеня распачынаем перыяд “на працягу году” альбо т.зв. “звычайны”. Калядныя ўпрыгожванні ў нашым касцёле застануцца яшчэ на некаторы час.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У пятніцу 17 студзеня – успамін св. Антонія, абата.

4. Працягваецца пастырскі візіт (каляду) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:

  • у панядзелак і аўторак – вул. Вялікі Гасцінец, няцотныя дамы (Рухацца будзем прыкладна па ўзрастаючай, г.зн. панядзелак з 70-ых па 140-ыя ўключна, аўторак – ад 150-ых і вышэй);
  • у сераду – вул. Крынічная;
  • у чацвер – вул. Т.Дудко;
  • у пятніцу – вул. Міру;
  • Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца наведваць удзень, пачынаючы з 10.00, аднак толькі пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення. Усіх астатніх, з 17.00 да 21.00.

5. Вельмі важная і радасная аб’ява: у нашай парафіі паўстае новая супольнасць! Гэта супольнасць для дзяцей ад 8 да 14 год і называецца яна “Рыцары Святога Францішка”. Вельмі заахвочваем дзяцей (і дзяўчынак, і хлопчыкаў) і бацькоў зацікавіцца гэтай ініцыятывай, бо супольнасць – гэта не толькі набыццё новых рэлігійных ведаў, а перадусім бясцэнны досвед радаснага прабывання разам, братэрскіх сустрэч, сумеснай малітвы, выхавання да служэння сабе ўзаемна. На першую арганізацыйную сустрэчу запрашаем бацькоў і дзяцей у суботу 25 студзеня а 16.00 у нашую капліцу.

6. У суботу 18 студзеня а 12.00 у Малой зале Палаца Культуры ў Маладзечне будзе прадстаўлена п’еса-казка “Драўляны Рыцар” у выкананні нашай тэатральнай групы. Запрашаем наведаць, паглядзець і падтрымаць нашых парафіянаў.

7. А ў наступную нядзелю 19 студзеня пасля вячэрняй Святой Імшы да нас завітае тэатрык з Докшыц разам з братам Ігарам, каб прадставіць свой калядны спектакль з дапамогай “эфекту ценяў”. Сардэчна запрашаем застацца і пабачыць гэтае прыгожае дзейства!

8.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.