ІІ Нядзеля пасля Нараджэння Пана, Год С

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў касцёл. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У панядзелак 6 студзеня – урачыстасць Аб'яўлення Пана (Эпіфанія). Гэта “абавязковая” ўрачыстасць – вернікі маюць абавязак удзелу ў Святой Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Святая Імша ў гэты дзень адбудзецца а 6.45, 8.00 і 18.00. З урачыстасцю Аб’яўлення Пана звязаны звычай асвячэння крэйды, кадзіла і вады. Асвячонай крэйдай на дзвярах пішуць напіс C+M+B выражае благаслаўленне: «Няхай Хрыстус бласлаўляе гэтаму дому!» («Christus mansionem benedicat!»). "Плюсік" - гэта крыж.
3. На гэтым тыдні ў сераду 8 студзеня распачынаем пастырскі візіт (каляду) у нашай парафіі. Парадак візіту на гэтым тыдні наступны:
- З серады па пятніцу – вул. Вялікі Гасцінец, цотныя дамы. (Рухацца будзем прыкладна па ўзрастаючай, г.зн. серада з 20-ых па 90-ыя дамы, чацвер – З 100-ых па 130-ыя, пятніца – астатнія).
- Сем’і пенсійнага ўзросту будзем старацца наведваць удзень, пачынаючы з 10.00, аднак толькі пасля папярэдняга тэлефоннага паведамлення. Усіх астатніх, з 17.00 да 21.00.
4. Вельмі важная і радасная аб’ява: у нашай парафіі паўстае новая супольнасць! Гэта супольнасць для дзяцей ад 8 да 14 год і называецца яна “Рыцары Святога Францішка”. Вельмі заахвочваем дзяцей (і дзяўчынак, і хлопчыкаў) і бацькоў зацікавіцца гэтай ініцыятывай, бо супольнасць – гэта не толькі набыццё новых рэлігійных ведаў, а перадусім бясцэнны досвед радаснага прабывання разам, братэрскіх сустрэч, сумеснай малітвы, выхавання да служэння сабе ўзаемна. На першую арганізацыйную сустрэчу запрашаем бацькоў і дзяцей у суботу 25 студзеня а 16.00 у нашую капліцу.
5. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.