IVНядзеля Адвэнту, Год С 22 снежня 2024 г.

1. Шчыры дзякуй вам за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць ўсім тым, хто прысвяціў свой час і сілы, каб упрыгожыць наш касцёл да Святаў. Асаблівым чынам складаем падзяку нашаму дарагому брату Сяргею Гусару, які падрыхтаваў і правёў для нашай парафіі адвэнтавыя рэкалецыі, а таксама выкарыстаў свой скаўцкі запал, каб прыдумаць і збудаваць у касцёле такую рэальную і ўтульную стаенку. Дзякуй моладзі за дапамогу ў гэтай справе, а таксама за арганізацыю прыезду св. Мікалая да нашых дзетак. За кожнае дабро няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 24 снежня – ВІГІЛІЯ УРАЧЫСТАСЦІ НАРАДЖЭННЯ ПАНА. А 6.15 зможам апошні раз у гэтым Адвэнце заспяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі і а 6.45 паўдзельнічаць у адвэнтавай Эўхарыстыі.
Святой Імшы а 18.00 не будзе. Гэты вечар у хрысціянскіх сем’ях і супольнасцях прызначаны для вігілійнай вячэры. Заахвочваем пашукаць у інтэрнэце інфармацыю пра святкаванне Божага нараджэння ў сям’і а таксама пра сімволіку розных абрадаў і звычаяў. Нагадваем пра традыцыю ўстрымання ад спажывання мясных страваў у дзень перад Божым Нараджэннем.
Вігілійная Святая Імша ва Ўрачыстасць Нараджэння Пана, якая называецца Пастырскай або “Пастэркай”, распачнецца а 23.00. Перад начной Імшой адбудзецца калядны спектакль, падрыхтаваны нашымі парафіянамі. Пачатак спектакля ў 22.00. Сардэчна запрашаем! - У сераду 25 снежня – УРАЧЫСТАСЦЬ НАРАДЖЭННЯ ПАНА. Святая Імша а 10.00 і 18.00. Падчас вячэрняй Святой Імшы разам з намі будзе маліцца Генеральны міністр Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў бр. Рабэрта Джэнуін.
- У чацвер 26 снежня – свята св. Стэфана, першамучаніка. У гэты і наступныя буднія дні Святая Імша будзе адбывацца а 7.15 і 18.00.
- У пятніцу 27 снежня – свята св. Яна, апостала і евангеліста. Згодна з традыцыяй у гэты дзень бласлаўляецца віно. На моцы дазволу Мітрапаліта ў гэтую пятніцу вернікі не маюць абавязку ўстрымання ад спажывання мясных страваў.
- У суботу 28 снежня – свята святых Немаўлят, мучанікаў.
3. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з пастырскім візітам (па калядзе), просім паведаміць у сакрыстыі, альбо парафіяльнай краме, падаючы свае дадзеныя. Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы з братамі паспелі запланаваць праграму візіту.
4. Моладзь ФМ Таў і валанцёры нашага Caritas і запрашаюць наведаць дабрачынны кірмаш, які знаходзіцца на вуліцы перад уваходам у касцёл.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.