Skip to main content

IІI Нядзеля Адвэнту - Gaudete, Год С 15 снежня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
3advent 1
 

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Такама дзякуем усім, хто паклапаціўся і запісаў сваіх блізкіх хворых на візіт з сакрамэнтамі. За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні, ад 17 снежня, распачынаецца другая частка Адвэнту, якая рыхтуе нас непасрэдна да ўрачыстасці Божага Нараджэння. Прыгадваем, што ў нашым касцёле на працягу ўсяго гэтага перыяду (акрамя панядзелкаў) а 6.15 спяваем Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45 - удзельнічаем у Святой Імшы. Нашых дзяцей асабліва запрашаем на “раратнюю” Святую Імшу ў сераду і суботу. На суботнія “Рараты” гэтым разам абяцаў завітаць св. Мікалай!

3. 20 снежня ў пятніцу пасля вячэрняй Святой Імшы будзем ўпрыгожваць наш касцёл да Святаў. Вельмі просім усіх парафіянаў дапамагчы.

4. Адвэнтавыя рэкалекцыі ў нашай парафіі пройдуць ад 20 да 22 снежня. Праводзіць іх будзе наш бр. Сяргей Гусар, капуцын, дыякан парафіі ў св. Казіміра ў Маладзечне. Праграму рэкалекцый можна пабачыць на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў вайберы.   Заахвочваем запланаваць час і плённа паўдзельнічаць ў рэкалекцыях.

5. Усіх, хто жадае прыняць нашых братоў з пастырскім візітам (па калядзе), просім паведаміць у закрыстыі, альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефону). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.

6. Калі хтосьці мае жаданне яшчэ ў гэтым Адвэнце зрабіць учынак міласэрнасці, то можна звярнуць увагу на скрыню, якая стаіць пры выхадзе з касцёла. У яе можна пакласці рэчы, звязаныя з тэматыкай Божага Нараджэння, альбо іншыя прадметы. Гэта можа быць кава, гарбата, сродкі асабістай гігіены, ручнікі і іншае. Складзем усё гэта ў скрыню, а затым валанцёры зкамплектуюць падарункі і перададуць іх тым, хто іх чакае.

7.  Дзеці з прыёмнай сям'і ў Багданаве (Валожынскі раён) падрыхтавалі святочныя сувеніры, якія можна набыць у нашай парафіяльнай краме. Сабраныя сродкі будуць прызначаны на ўтрыманне сям'і, якая выхоўвае 14 дзяцей. Просім Вашай падтрымкі.

8. Пры выхадзе з касцёла на століку знаходзяцца каталіцкія часопісы, якія можна проста ўзяць сабе ці для кагосьці. У іх можна знайсці шмат цікавых артукулаў пра духоўнасць, значэнне каталіцкіх сімвалаў і традыцый, актуальныя навіны Касцёла.

9.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 rekalekcyi advent 2024 1
 

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.