Skip to main content

І Нядзеля Адвэнту, Год С 1 снежня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
1 advent1
 

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто рыхтаваў адвэнтавыя дэкарацыі і тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. За кожнае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2. Сёння распачынаецца новы Літургічны Год і літургічны перыяд Адвэнту – час радаснага чакання на прыйсце Збаўцы. На працягу ўсяго гэтага часу (акрамя панядзелка) а 6.15 будзем спяваць Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі, а пасля Гадзінак, у 6.45 - удзельнічаць у Святой Імшы. Нашых дзяцей асабліва запрашаем на “раратнюю” Святую Імшу ў сераду і суботу. У панядзелкі ранішняй Святой Імшы і Гадзінак не будзе.

3. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 3 снежня – успамін св. Францішка Ксавэрыя, прэзбітэра.
  • У пятніцу 6 снежня – успамін св. Мікалая, біскупа. З-за няпростых кліматычных і візавых умоў св. Мікалай абяцаў выйсці з намі на сувязь бліжэй да Божага Нараджэння :).
  • У суботу 7 снежня - успамін св. Амброзія, біскупа і доктара Касцёла.
  • Паколькі 8 снежня прыпадае ў гэтым годзе на нядзелю, урачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі пераносіцца на панядзелак 9 снежня.

4. Сёння (у нядзелю), пасля вячэрняй Святой Імшы адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітва праслаўлення.

5. У бліжэйшую пятніцу 6 снежня а 18.45 (пасля вячэрняй Святой Імшы) ў касцёле адбудзецца пакутнае набажэнства для нашай парафіі, падчас якога зможам пачуць невялікую катэхезу на тэму споведзі, а таксама памаліцца перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам. Гэта таксама добрая магчымасць лепш падрыхтавацца і скарыстацца з сакрамэнту пакаяння для кожнага, хто пажадае.

6. Інфармацыя адносна пастырскага візіту (каляды) ў нашай парафіі. Усіх хто жадае прыняць нашых братоў з візітам, просім паведаміць у закрыстыі, альбо парафіальнай краме, падаючы свае дадзеныя (імя, прозвішча, дакладны адрас, актуальны нумар мабільнага тэлефону). Вялікая просьба падаць дадзеныя да 1 студзеня, каб мы паспелі запланаваць праграму візіту.

7. Сёння, на пачатак Адвэнту, валанцёры парафіяльнага Карытас ладзяць акцыю "Адкрый сваё сэрца". Яны прапануць падтрымаць сем’і, якія выхоўваюць дваіх дзяцей з інваліднасцю. У Маладзечанскім раёне такіх сямей - 24, і з іх - 12 з’яўляюцца шматдзетнымі. Нам патрэбна сабраць 82 падарункі. Запрашаем да ўдзелу ў акцыі, каб падзяліцца часцінкай свайго сэрца з гэтымі сем’ямі. Картку з імем дзіцяці, якому будзеце збіраць падарунак, можна ўзяць у валанцёраў каля парафіяльнай крамы сёння (у нядзелю) пасля кожнай Святой Імшы.

8.  Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

 frantishak2
karitassnezan2
 

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.