XХXIV ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ Езуса Хрыста, Валадара Сусвету
1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і cвяты наш айцец Францішак.
2. Сённяшняя ўрачыстасць – нашага Пана Езуса Хрыста Валадара Сусвету – гэта ў Касцёле ў Беларусі ўжо традыцыйна дзень малітвы і падтрымкі Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. Памятаем ў малітве пра ўсіх семінарыстаў і іх выхаваўцаў, таксама сенняшні збор ахвяраванняў будзе прызначаны на патрэбы гэтай навучальнай установы.
3. На гэтым тыдні адзначаем:
- У аўторак 26 лістапада – успамін св. Леанарда з Порта Маўрыцыё, прэзбітэра.
- У сераду 27 лістапада – успамін св. Францішка Антонія Фазані, прэзбітэра.
- У пятніцу 29 лістапада - свята Усіх Святых Серафімскага Ордэна.
- У суботу 30 лістапада – свята св. Андрэя, апостала. У гэты дзень свае імяніны адзначаюць нашыя браты Андрэй Зуй, Андрэй Шэстакоў і Андрэй Жылевіч. Маліцца за іх будзем у наступную нядзелю падчас вячэрняй Святой Імшы а 18 гадзіне.
- Праз тыдзень распачынаецца новы Літургічны Год і літургічны перыяд АДВЭНТУ. Парадак набажэнстваў у Адвэнце будзе пададзены ў наступную нядзелю.
4. Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту адбываецца кожны чацвер з 16.00, а таксама ў першую нядзелю месяца пасля вячэрняй Святой Імшы.
5. У бліжэйшы чацвер а 19.00 адбудзецца духоўная сустрэча для мужчын. Сардэчна запрашаем скарыстацца з магчымасці ў мужчынскай кампаніі паглыбляць сваю веру і мужчынскую тоеснасць.
6. 13–15 снежня запрашаем дарослых людзей і сем’і на супольны францішканскі ўік-энд у Ляскоўцы пад Менскам. Гэтыя дні будуць прысвечаныя таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і іншым чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага. Запісацца можна на сайце, сац.сетках парафіі, альбо ў бр. Уладзіслава.
7. Пачынаючы ад снежня на працягу кожнага другога тыдня месяца будзем разам з братамі наведваць хворых нашай парафіі з сакрамэнтамі споведзі, намашчэння хворых і Камуніі. У сакрыстыі знаходзіцца картка, на якую заахвочваем запісваць адрасы і кантакты нашых блізкіх хворых для такога рэгулярнага штомесячнага наведвання.
8. На пачатак Адвэнту, 1 снежня, валанцёры парафіяльнага Карытас ладзяць акцыю "Адкрый сваё сэрца". Яны прапануць падтрымаць сем’і, якія выхоўваюць дваіх дзяцей з інваліднасцю. У Маладзечанскім раёне такіх сямей - 24, і з іх - 12 з’яўляюцца шматдзетнымі. Нам патрэбна сабраць 82 падарункі. Запрашаем да ўдзелу ў акцыі, каб падзяліцца часцінкай свайго сэрца з гэтымі сем’ямі. Картку з імем дзіцяці, якому будзеце збіраць падарунак, можна будзе ўзяць у валанцёраў у наступную нядзелю каля парафіяльнай крамы пасля кожнай Святой Імшы.
9. Заахвочваем да ўдзелу ў ініцыятыве “Век жыві – век вучыся” – гэта добрая магчымасць паўдзельнічаць у бясплатных цікавых і карысных лекцыях, майстар-класах, якія для нас падрыхтавалі нашыя ж парафіяне. У раскладзе, пададзеным ніжэй, ёсць змены: у бліжэйшую пятніцу будзем вырабляць адвэнтавыя ліхтарыкі з Лізаветай Чырвонцавай.
10. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна ўзяць аплаткі на вігілійны стол, набыць календары, рэлігійную літаратуру і часопісы, абразы, малітоўнікі, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.