Skip to main content

XХIX ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 20 кастрычніка 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
Isusi12
 

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле , а таксама падграбаў лісце каля яго. Заахвочваем да гэтай асенняй справы ўсіх, хто сярод тыдня мае час і жаданне. А ў суботу 26 кастрычніка а 10.00 запрашаем на талаку - будзем таксама грэбаць лісце! Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і cвяты наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 22 кастрычніка – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы.
  • У сераду 23 кастрычніка – успамін св. Яна Капістрана, прэзбітэра.

3. На працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой штодзённа а 17.20 адбываецца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

4. Набліжаецца лістапад – месяц малітваў за нашых памерлых. Памятаем аб патрэбе добраўпарадавання могілак нашых блізкіх. Святая Імша за памерлых на могілках у Лазаўцы  адбудзецца ў суботу, 26 кастрычніка а 13.00 гадзіне.
Малітва на “вясковых” могілках за нашых памерлых адбудзецца:

в. Хожава – 2 лістапада ў суботу а 10.00 “новыя” могілкі; 10.30 “старыя” могілкі;
в. Гарадок – 2 лістапада ў суботу а 10.00;
в. Хоўхлава – 3 лістапада ў нядзелю а 12.30;
в. Насілава – Старыя могілкі: 27.10 у 13.30;
в. Насілава – Новыя могілкі: 27.10 у 14.00;
в. Мароські: 27.10 у 16.00;
в. Лебедзева: 02.11 у 11.30;
в. Турэц-Баяры: 07.11 у 13.00

5. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых, за якіх будзем маліцца падчас Ружанца і выпамінковых Святых Імшаў ў лістападзе, а таксама набыць лампадкі.

6. 25 кастрычніка ў пятніцу а 19.00 у нашым класе адбудзецца чарговая духоўная сустрэча для мужчын. Вельмі моцна запрашаем пазнаваць сваю веру і тоеснасць у мужчынскай кампаніі.

7. Важная аб’ява для кожнага, хто хоча зрабіць крок наперад на шляху веры, хто мае пытанне пра сэнс свайго жыцця і тых ці іншых цярпенняў: з панядзелка 27 кастрычніка і на працягу месяца ў нашай парафіі будуць адбывацца катэхезы, падчас якіх Пан прыходзіць са сваім Словам, поўным суцяшэння і святла. Запрашаем усіх: маладых і старэйшых, жанатых, незамужніх, і тых, у каго “ўсё складана”. Катэхезы аб хрысціянскай ініцыяцыі будуць адбывацца ў касцёле кожны панядзелак, сераду і пятніцу ў 18.45. Варта рашыцца і знайсці час!

8. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

kateheza2024 25

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.