Skip to main content

XХVI ЗВЫЧАЙНАЯ НЯДЗЕЛЯ 29 верасня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 vuchni

1. Шчыры дзякуй за кожную малітву, ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 30 верасня – успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла.
  • У аўторак 1 кастрычніка – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла.
  • У сераду 2 кастрычніка – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў.
  • У чацвер 3 кастрычніка ўвечары распачынаем святкаванне ўрачыстасці святога Францішка. Пасля св. Імшы а 18.00 запрашаем на набажэнства “Transitus” на ўспамін благаславёнай смерці св. Францішка.
  • У пятніцу 4 кастрычніка – урачыстасць св. Францішка Асізскага, дыякана, заснавальніка трох Ордэнаў. Парадак св. Імшы паводле раскладу з будняга дня. Браты і сёстры Францішканскага Ордэна Свецкіх падрыхтавалі смачны міні-кірмаш з нагоды ўрачыстасці свайго Заснавальніка, і запрашаюць на яго пасля вячэрніх Імшаў у чацвер і пятніцу.

3. 4-га і 11-га кастрычніка свае імяніны адзначаюць нашыя любыя сёстры: с. Бернадэта і с. Аляксандра адпаведна. Маліцца і дзякаваць за паслугу нашым сёстрам будзем у наступную нядзелю 6 кастрычніка падчас Імшы а 12.00.

4. Распачынаем цудоўны каляровы месяц кастрычнік, які ў Касцёле з’яўляецца месяцам прысвечаным Божай Маці і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым, на працягу ўсяго месяца кастрычніка перад вячэрняй Святой Імшой будзе штодзённа а 17.20 адбывацца Ружанцовае набажэнства з выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Адарацыя ў чацвер пачынаецца з 16.00. Ружанец для дзяцей: у кожную суботу а 11.30. Запрашаем дзяцей і бацькоў на супольную малітву.

5. У лістападзе будзем кожны дзень будзе адбывацца Ружанец за нашых памерлых і Святая Імша за іх. У нашай краме можна ўзяць карткі для запісу прозвішчаў нашых памерлых.

6. Заахвочваем карыстацца з магчымасцяў паглыблення сваіх рэлігійных ведаў, якія існуюць у нашай парафіі, а менавіта:

  • запрашаем на катэхезы для дарослых, якія ніколі альбо даўно не прыступалі да сакрамэнтаў споведзі і Эўхарыстыі. Запісацца можна ў сакрыстыі. Графік сустрэч будзе дастасаваны да колькасці і сітуацыі ўдзельнікаў. Першая сустрэча 13 кастрычніка а 19.15 у класе.
  • асобна для дарослых адбываюцца біблійныя сустрэчы для глыбейшага пазнання Святога Пісання. Заняткі будуць адбываюцца ў 1 і 3 нядзелю месяца а 19.15 і пачнуцца ад кастрычніка.

7. Новы сезон распачынае праект "Век жыві, век вучыся" – гэта разнастайныя заняткі, майстар-класы, псіхалагічныя трэнінгі, лекцыі аб здаровым ладзе жыцця, гістарычныя вандроўкі. Запрашаем усіх жадаючых, асабліва людзей сталага веку, каб адпачыць і цікава і пазнавальна правесці вольны час. Падрабязнасці і расклад заняткаў змешчаны ніжэй, а таксама на дошцы аб’яў.

8. Валанцёры Карытас сардэчна запрашаюць 6 кастрычніка а 15.00 у капліцу на віншавальны канцэрт з нагоды Дня пажылых людзей. У праграме жывая музыка, спевы, вершы, народныя танцы і салодкі стол.

9. 11-13 кастрычніка 2024 г. браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх  запрашаюць ахвотных ва ўзросце ад 18-і гадоў узвыш на супольны ўік-энд у Навагрудку. Гэтыя дні будуць прысвечаныя таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага. Запісацца на ўдзел можна, запоўніўшы маленькую анкету або па тэлефоне +375298700537 (бр. Уладзіслаў).

10. Пілігрымкі:

  • Інфармацыя для тых, хто запісаўся ў пілігрымку  ў Магілёў на VIІІ Ружанцовы кангрэс: выезд у суботу 5 кастрычніка а 6.00 са стаянкі каля касцёла.
  • Для жадаючых паехаць на каранацыю цудадзейнага абраза Маці Божай у Барунах: выезд 12 кастрычніка ў 9.00, кошт пілігрымкі 17 руб. Яшчэ можна запісацца ў нашай краме.

11. Рамонт цэнтральных сходаў нашага касцёла патрывае яшчэ пару тыдняў. На мінулым тыдні распачалася ўстаноўка цэнтральнай брамы. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагае ахвяраваннямі і малітвай, і просім далейшай падтрымкі. На час рамонту ўваход у касцёл адбываецца з боку сакрыстыі, а ў нядзелю, калі шмат людзей, таксама і з другога боку (ад крамы).

12. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

karitaskastrychnik1
photo 2024 09 13 17 55 41
 
kateheza2024 25

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.