Skip to main content

ХXIV Звычайная Нядзеля 15 верасня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 scale 2400

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • 16 верасня ў панядзелак — успамін св. Карнэлія, папы, і Кіпрыяна, біскупа, мучанікаў.
  • 17 верасня ў аўторак — свята стыгматаў св. Францішка Асізскага.
  • 18 верасня ў сераду — успамін св. Станіслава Косткі.
  • 20 верасня ў пятніцу — успамін святых Андрэя Кім Таэгона, прэзбітэра, Паўла Чон Хасана і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 21 верасня ў суботу — свята св. Мацвея, апостала і евангеліста.

3. Жадаючыя запісаць дзіця на падрыхтоўку да І Святой Камуніі могуць звяртацца да с. Кацярыны. Расклад заняткаў для дзяцей змешчаны ніжэй, на дошчы аб'яваў і па спасылцы.

4. Запрашаем дарослых на біблійныя сустрэчы. Заняткі адбываюцца ў 1 і 3 нядзелю месяца а 19.15 і пачнуцца ад кастрычніка.

5. У суботу 5 кастрычніка ў Магілёве пройдзе VIІІ Ружанцовы кангрэс, які сёлета будзе прысвечаны тэме: «Марыя і Ружанец у францішканскай духоўнасці». Арганізатары запрашаюць узяць удзел у Ружанцовым кангрэсе ўсіх ахвотных, а асабліва тых вернікаў, якія належаць да ружанцовых колаў, і легіянераў Марыі. З дакладамі на кангрэсе выступяць прадстаўнікі трох адгалінаванняў францішканскага ордэна: бэрнардынаў, капуцынаў і канвентуальных францішканаў, якія нясуць служэнне ў Беларусі. Удзельнікі таксама будуць дзякаваць Богу за 30 гадоў дзейнасці ў Беларусі касцёльнага руху «Легіён Марыі». Арганізатары просяць паведаміць пра свой удзел у кангрэсе да 1 кастрычніка. Рэгістрацыя абавязковая! Для таго, каб зарэгістравацца, дастаткова патэлефанаваць або даслаць SMS-паведамленнем.
Кантакты: айцец Раман Шульц ОР
тэл.: +375 (29) 291 92 11 (Viber, Telegram) e-mail: schulzop@gmail.com
Месца правядзення: г. Магілёў, катэдра Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава, вул. Камсамольская, 4

6. 11-13 кастрычніка 2024 г. браты капуцыны і Францішканскі Ордэн Свецкіх вельмі сардэчна запрашаюць дарослых людзей на супольны ўік-энд у Навагрудку. Гэтыя дні будуць прысвечаныя таму, каб даць сабе магчымасць сустрэцца з Богам і другім чалавекам, карыстаючыся досведам святога Францішка Асізскага. Запісацца на ўдзел можна, запоўніўшы маленькую анкету.
Па ўсіх пытаннях адносна ўдзелу можна звяртацца па тэлефоне +375298700537 - брат Уладзіслаў Мінько.
Пачатак у пятніцу 11 кастрычніка а 19.30.
Памер ахвяравання за ўдзел з улікам пасілкаў - 100 руб.
Месца: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 1 (пры касцёле св. Міхала Арханёла).

7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць календары на 2025 г., рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

photo 2024 09 13 17 55 41
 
kateheza2024 25

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

  Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.