ХVII Звычайная Нядзеля, 28 ліпеня 2024 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць тым, хто прыбіраў у касцёле на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
2. Сёння ў Парафіянаве (Докшыцкі р.н.) вечныя манаскія шлюбы складвае с. Фаустына Адамовіч, Місіянерка Святой Сям’і, якая працавала ў нашай парафіі. Памятаем пра яе ў малітве.
3. Сёння таксама адзначаем чацвёрты Сусветны дзень бабуль, дзядуль і пажылых людзей, абвешчаны папам Францішкам. Заахвочвам асаблівым чынам маліцца і дзякаваць Богу за нашых любых і дарагіх бабуль і дзядуль.
4. На гэтым тыдні адзначаем:
- 29 ліпеня ў панядзелак — успамін святых Марты, Марыі і Лазара.
- 31 ліпеня ў сераду - успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара.
- 1 жніўня ў чацвер - успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла.
- 2 жніўня ў пятніцу - свята Найсвяцейшай Панны Марыі Анёльскай з Парцыюнкулы.
5. Трывае рамонт цэнтральных сходаў нашага касцёла. Дзякуй вялікі ўсім, хто дапамагае ахвяраваннямі і малітвай, просім далейшай падтрымкі. На час рамонту ўваход будзе праз сакрыстыю (бакавы), а ў нядзелю, калі шмат людзей, таксама і з другога боку ад крамы.
6. У днях з 8 па 10 жніўня, разам з Радыё Марыя плануем запрасіць валанцёраў ачысціць склеп-пахавальню і памаляваць драўляны будынак старажытнага касцёла ў в. Хоўхлава. Заахвочваем таксама нашых парафіян далучыцца да ініцыятывы. Гэта можна зрабіць: духоўна, фізічна і матэрыяльна. Падрабязнасці яшчэ будуць.
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.