ХV Звычайная Нядзеля 14 ліпеня 2024 г.

1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто прыбіраў у касцёле і даглядаў кветкі на гэтым тыдні. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак Асізскі.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 15 ліпеня ў аўторак — свята св. Бонавэнтуры, біскупа і доктара Касцёла.
- 16 ліпеня ў сераду — успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Гары Кармэль.
3. У чацвер 25 ліпеня – успамін св. Кшыштафа, апекуна вадзіцеляў. Транспартныя сродкі будзем асвячаць у наступную нядзелю пасля кожнай святой Імшы, а таксама ў літургічны дзень успаміну.
4. Распачаўся рамонт цэнтральных сходаў нашага касцёла. Плануем зрабіць яго як мага хутчэй. Кошты рамонту даволі высокія і мы звяртаемся з просьбай аб дапамозе ў гэтай важнай справе. На час рамонту ўваход будзе праз сакрыстыю (бакавы), а ў нядзелю, калі шмат людзей, таксама і з другога боку ад крамы.
5. Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі ў гэтым годзе працягвае падтрымку патрабуючых у галіне хатняй гаспадаркі. Сем’і альбо грамадзяне, якія могуць прымаць удзел у праекце: малазабяспечаныя грамадзяне, інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем'і, а таксама грамадзяне, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Любая з гэтых катэгорый абавязкова павінна быць падцверджана дакументальна (напр. копія пенсіоннага пасведчання, копія пасведчання шматдзетнай сям’і, копія пасведчання аб інваліднасці). Дадатковыя пытанні можна задаць па тэлефоне:+375(29) 516 46 60 (з 9.00 да 17.00 і толькі ў працоўныя дні) сп. Дамініка Гулевіч.
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.