Skip to main content

ХIV Звычайная Нядзеля 7 ліпеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
January 12, 2017
 IsusVnazarete

1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Вялікая ўдзячнасць, тым, хто спрычыніўся да падрыхтоўкі і правядзення чарговай пешай пілігрымкі Маладзечна – Будслаў. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць, ахвярнасць і клапатлівасць. Дзякуем за дапамогу ў падрыхтоўцы пiлiгрымкi, за прынняце плігрымаў на начлег, за падтрымку i адкрытасць адносна даручэння розных абавязкаў, за вашае зацiкауленне i суперажыванне. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • 9 ліпеня ў аўторак — ўспамін св. Мікалая, Вілайда і паплечнікаў, мучанікаў.
  • 10 ліпеня ў сераду — свята св. Веранікі Джуліані, панны.
  • 11 ліпеня ў чацвер — свята св. Бэнэдыкта, абата, апекуна Еўропы.

3. З 21 па 29 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.

4. З 20 чэрвеня да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2024-2025 навучальны год. Падрабязная інфармацыя >>

5. Рэлігійная місія “Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас” Мінска-Магілеўскай архідыяцэзіі ў гэтым годзе працягвае падтрымку патрабуючых у галіне хатняй гаспадаркі. Сем’і альбо грамадзяне, якія могуць прымаць удзел у праекце: малазабяспечаныя грамадзяне, інваліды, пенсіянеры, шматдзетныя, няпоўныя, апякунскія і прыёмныя сем'і, а таксама грамадзяне, якія апынуліся ў цяжкім жыццёвым становішчы. Любая з гэтых катэгорый абавязкова павінна быць падцверджана дакументальна (напр. копія пенсіоннага пасведчання, копія пасведчання шматдзетнай сям’і, копія пасведчання аб інваліднасці). Дадатковыя пытанні  можна задаць па тэлефоне:+375(29) 516 46 60 (з 9.00 да 17.00 і толькі ў працоўныя дні) сп. Дамініка Гулевіч.

6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш..

 

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.