ХIІІ Звычайная Нядзеля 30 чэрвеня 2024 г.

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
2. На гэтым тыдні адзначаем:
- 2 ліпеня ў аўторак — урачыстасць Маці Божай Будслаўскай.
- 3 ліпеня ў сераду — свята св. Тамаша, апостала.
3. З 21 па 29 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.
4. Урачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай у Нацыянальным санктуарыі ў Будславе сёлета пройдуць 5-6 ліпеня. Увага! У пятніцу 5 ліпеня а 18-й гадзіне і суботу раніцай ў 7.15 св. Імшы не будзе!
5. З 20 чэрвеня да 20 жніўня адбываецца рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Мінскі тэалагічны каледж iмя св. Яна Хрысціцеля на 2024-2025 навучальны год. Падрабязная інфармацыя >>
6. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў звяртаемся, як звычайна, з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.
7. Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў скарбонцы пры выхадзе з касцёла і праз гэту cпасылку.
8. Ёсць таксама магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам. Выезд адбудзецца 6 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт паездкі 20 руб. Запісацца можна ў нашай краме.
9. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя, срэбныя ланцужкі, крыжыкі і інш...

Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.