Skip to main content

ХI Звычайная Нядзеля 16 чэрвеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 gorchica

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго, а таксама дзякуй вялікі нашым касцам, якія касілі траву. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У панядзелак 17 чэрвеня – успамін св. Альберта Хмялёўскага, манаха.
  • У пятніцу 21 чэрвеня - успамін успамін св. Алаізія Ганзагі, манаха.

3. Запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і адкуплення за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.

4. У нядзелю 23 чэрвеня а 14.00 адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля у в. Гарадок, на якую ёсць магчымасць супольнага выезду аўтобусам. Запісацца можна ў краме. Сардэчна запрашаем наведаць наш даяздовы касцёлік!

 5. Дзякуй вялікі за ахвяраванні на нашы рамонты, працы паступова працягваюцца, ідзе да завяршэння абкладка каменем цокаля, у ліпені плануем распачаць рамонт галоўных сходаў. На гэтым тыдні была прывезена адрэстаўраваная V стацыя Крыжовага шляху.

6. Для тых хто запісаўся на аўтобусную вандроўку 29 чэрвеня, выезд ад крамы Светафор а 8 гадзіне, таму прыйсці трэба на 5 хвілін раней.

7. З 21 па 29 ліпеня запрашаем моладзь ад 16-ці гадоў узвыш на рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.

8. Сардэчна запрашаем у пешую пілігрымку “Маладзечна – Будслаў 2024”. Просім зарэгістравацца, запоўніўшы электронную анкету (можна адсканаваць QR-код на плакаце ці праз спасылку на сайце парафіі) альбо запісаўшыся ў закрыстыі. За навінамі пілігрымкі можна сачыць на старонцы ў Інстаграм.

9. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў звяртаемся як звычайна з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.

10. Калі хтосьці мае магчымасць нямнога  падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, крупамі, гарбаткай, закаткамі, ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.

11. Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў скарбонцы пры выхадзе з касцёла і праз адпаведную спасылку ў нашых сац. сетках.

12. Ёсць таксама магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам. Выезд адбудзецца 6 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт паездкі 20 руб. Запісацца можна ў нашай краме.

13. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш..

 
 29 06 2024vandrIue

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.