Skip to main content

Х Звычайная Нядзеля 9 чэрвеня 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »
 mark 3 31 35 bb

1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Няхай за малітву і кожнае ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.

2. На гэтым тыдні адзначаем:

  • У аўторак 11 чэрвеня – успамін св. Барнабы, апостала.
  • У сераду 12 чэрвеня - успамін успамін бласлаўлёных Аніцэта і Паплечнікаў, мучанікаў Другой Сусветнай вайны.
  • У чацвер 13 чэрвеня – свята св. Антонія Падуанскага, прэзбітэра і доктара Касцёла.

3. Запрашаем кожны дзень а 17.30 на чэрвеньскія набажэнствы ў гонар Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса. Няхай супольны спеў літаніі да Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса будзе малітвай падзякі і адкуплення за нашыя грахі і грахі ўсяго свету.

4. У нядзелю 23 чэрвеня а 14.00 адбудзецца адпустовая ўрачыстасць Нараджэння св. Яна Хрысціцеля у в. Гарадок, на якую ёсць магчымасць супольнага выезду аўтобусам. Запісацца можна ў краме. Сардэчна запрашаем наведаць наш даяздовы касцёлік!

4. З 21 па 29 ліпеня запрашаем моладзь на  рэкалекцыі “Spoleto”. На працягу сямі дзён маладым людзям прапануецца вопыт асэнсавання свайго жыцця і веры падобным чынам, як гэта ў свой час адбылося ў жыцці св. Францішка Асізскага. Удзельнікам рэкалекцый спадарожнічаюць браты капуцыны а таксама маладыя людзі, якія ўжо жывуць Евангельскімі каштоўнасцямі ў духу св. Францішка. Узрост удзельнікаў — ад 16-і гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у братоў капуцынаў.

5. Заахвочваем дарагіх парафіян прыняць удзел у супольнай аўтобуснай вандроўцы па славутых мясцінах Беларусі, якая адбудзецца 29 чэрвеня. Наведаем прыгожыя мясціны, такія як Аборак, Дуды, Іўе, Трабы, Жамыслаўль, Суботнікі, Геранёны, Тракелі і Ліпнішкі. Падрабязнасці, запіс на ванроўку і аплата – у нашай краме. Падрабязная інфармацыя пададзена ніжэй.

6. Сардэчна запрашаем у пешую пілігрымку “Маладзечна – Будслаў 2024”. Просім зарэгістравацца, запоўніўшы электронную анкету (можна адсканаваць QR-код на плакаце ці праз спасылку на сайце парафіі) альбо запісаўшыся ў закрыстыі. За навінамі пілігрымкі можна сачыць на старонцы ў Інстаграм.

7. Паколькі да нашай пілігрымкі жадаюць далучыцца паломнікі з іншых мясцовасцяў звяртаемся як звычайна з просьбай прыняць гасцей на начлег у ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня. Ахвотныя гаспадары могуць запісацца ў закрыстыі, альбо скантактавацца з бр. Уладзіславам.

8. Калі хтосьці мае магчымасць нямнога  падзяліцца з пілігрымамі пэўнымі прадуктамі харчавання, а менавіта: бульбай, крупамі, гарбаткай, закаткамі, ці агароднінай - то можна звяртацца да братоў у любы час. Гэта было б значнай дапамогай у арганізацыі нашага паломніцтва.

9. Кожны парафіянін можа скласці свае малітоўныя інтэнцыі, у якіх пілігрымы будуць маліцца на шляху да Маці Божай. Пакінуць іх можна ў скарбонцы пры выхадзе з касцёла і праз адпаведную спасылку ў нашых сац. сетках.

10. Ёсць таксама магчымасць паехаць у Будслаў аўтобусам. Выезд адбудзецца 6 ліпеня а 8.00 з паркоўкі каля гіпермаркета “Светафор”. Кошт паездкі 20 руб. Запісацца можна ў нашай краме.

11. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш..

 
 29 06 2024vandrIue

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

 

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

 

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.