Нядзеля Спаслання Духа Святога 19 мая 2024 г.
1. Вялікі дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле і вакол яго. Няхай за ўчыненае дабро ўзнагародзіць вас Пан Езус і Святы наш айцец Францішак.
2. На працягу месяца мая запрашаем на маёвае набажэнства ў 17:30.
3. На гэтым тыдні мы адзначаем:
- У панядзелак 20 мая - успамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла.
- У чацвер 23 мая - свята Езуса Хрыста Найвышэйшага і Вечнага Святара.
- Наступная Нядзеля — урачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Падчас св. Імшы а 12.00 будзем дзякаваць Богу за школьны навучальны год, які завяршаецца. Запрашаем вучняў, бацькоў і настаўнікаў. Пасля св. Імшы падвядзём вынікі конкурсу-выставы “Мой касцёл”.
4. Просім Вашай дапамогі на чарговыя будаўляна-рамотныя працы у нашым касцёле. Ахвяраванні можна складваць у сакрыстыі і парафіяльнай краме. Усім шчыры дзякуй!
5. Ужо паўстаў плакат-запрашэнне на нашу пілігрымку Маладзечна - Будслаў. Адкрыта анлайн рэгістрацыя: зарэгістравацца. Заахвочваем запісвацца і распаўсюджваць. Можна далучыцца да групы ў Інстаграм.
6. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне