VI Велікодная нядзеля 5 мая 2024 г.
1. Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Дзякуем усім за супрацоўніцтва, зычлівасць і ахвярнасць.
2. Сясцёр і братоў праваслаўных віншуем з Пасхай! Хрыстос уваскрос! Аллелюя!
3. На гэтым тыдні мы адзначаем:
- Маёвыя набажэнствы распачынаюцца ў нашым касцёле перад вячэрняй святой Імшой у 17.30.
- У чацвер 9 мая - урачыстасць Унебаўшэсця Пана Урачыстасць абавязковая - вернікі маюць абавязак удзелу ў св. Імшы, а таксама павінны ўстрымацца ад выканання неабавязковай працы. Расклад св. Імшаў у нашым касцёле ў гэты дзень наступны: 6.45, 8.00 і 18.00.
4. У наступную нядзелю ў нашай парафіі а 12.00 адбудзецца св. Імша, падчас якой нашы дзеці прымуць Першую Святую Камунію (67 чалавек). Таму просьба да дзяцей, моладзі і старэйшых, хто звычайна прыходзіць на св. Імшу а гэтай гадзіне, каб прыйсці ў іншым часе, для таго каб старыць камфортныя умовы для гасцей. Атулім нашымі малітвамі дзяцей, іх бацькоў і сястру Кацярыну, якая іх рыхтавала да гэтай падзеі.
5. Сёлета «Дабрачыннае каталiцкае таварыства Карытас» Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii адзначае 25-годдзе свайго існавання. У сувязі з гэтым супрацоўнікі "Карытас" плануюць арганізаваць святочнае мерапрыемства для дзяцей з асаблівасцямі і анкалагічнымі захворваннямі. Арганізатары просяць падтрымаць матэрыяльна гэтае мерапрыемства, якое адбудзецца 31 мая ў цэнтры Карытас у в. Ляскоўка. Калі нехта хацеў бы аказаць дапамогу, у гэтай справе можа пакінуць свае ахвяраванні ў скарбонцы Карытас пры выхадзе з касцёла.
6. Просім Вашай дапамогі падчас чарговых працаў у нашым касцёле. Ужо абкладваецца каменем цокальны паверх, плануецца ўсталяванне касцёльнай брамы і ўваходных дзвярэй у касцёле і рамонт сходаў галоўнага ўваходу ў касцёл. Гэта ўсё патрабуе значных грашовых затратаў, таму звяртаемся да Вас з просьбай падтрымаць матэрыяльна гэтыя ініцыятывы. Ахвяраванні можна складваць у сакрыстыі і парафіяльнай краме. Усім шчыры дзякуй!
7. Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру і часопісы, фігуркі са штучнага каменя і інш...
Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы а 1000 гадзіне на нашым YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.
Раім паглядзець альбо паслухаць: Радыё Марыя
Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.
Для ахвярадаўцаў
Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X
Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне