Skip to main content

У Велікодны панядзелак валанцёры парафіяльнага Caritas наведалі псіханеўралагічны дом-інтэрнат

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

 

У Велікодны панядзелак 1 красавіка валанцёры парафіяльнага Caritas занеслі радасць Уваскрослага Хрыста людзям, якія знаходзяцца ў псіханеўралагічным доме-інтэрнаце і аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і пажылых грамадзян г. Маладзечна.

Святкаванне распачалося з радаснага вокліча “Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!”, слоў віншавання  і супольнай малітвы.


Святочны стол упрыгожвалі фарбаваныя яйкі, булкі, кулічы, пернікі і цукеркі, якімі шчодра падзяліліся вернікі парафіі святога Казіміра. Кожны з прысутных за супольным сталом змог пагуляць у вясёлую традыцыйную пасхальную гульню "біткі", паспяваць песні і проста паразмаўляць.  
Пастаяльцы з дома-інтэрната ад нашых парафіян атрымалі індывідуальныя падарункі: сродкі гігіены, інтэлектуальныя гульні, канцылярскія тавары, ласункі. А ад Францішканскай Моладзі Таў кожны атрымаў прыгожую паштоўку са святам Вялікадня, на якой дзеці разам з сястрой Кацярынай MSF напісалі сардэчныя і шчырыя словы віншавання.  

Кожны атрымаў радасць дабра, цеплыні і адчуў, што Хрыстос сапраўды ўваскрос.
Святкаванне адбылося па-сапраўднаму каляровым і па-сямейнаму ўтульным. Пра гэта сведчыць і верш, які напісала  насельніца дома-інтэрната Наталля Пяціна.

Посвящается нашим дорогим гостям.

Рады мы встречаться вновь и вновь,
Потому что греет нас любовь.
Любовь Божья согревает нас.
Радуйтесь сегодня и сейчас.

Всё прощает нам Господь Великий.
Поспешите только вы к Нему.
Поклонитесь, люди, низко в пояс
Нашему небесному Отцу.

Душа, как птица, запоёт от счастья,
Затрепещет, словно на ветру.
Мчитесь, люди, к Господу родному.
Всё отдам за истину Ему…

                ***

Приветствовать гостей мы рады.
И очень благодарны мы судьбе,
Что нас не забывают люди.
Спасибо, Господи, Тебе!

Желаем счастья и добра вам,
Здоровья, мира, красоты.
Чтоб было всё у вас прекрасно,
Пускай Господь благословит!

Пусть будет благосклонна к вам судьба,
Мы Господа молить будем всегда.
Желаем вам во всём удачи,
Пускай всё доброе сопутствует всегда!!!

Желаем бодрости и сил,
Чтобы Господь всегда хранил,
Чтоб каждый день обычной жизни
Одну лишь радость приносил.

               ***

На праздник Пасхи
Мир нам нужен непременно.
Все желаем мы его.
Перемирие на свете –
Лучше нету ничего!

Все мы радоваться будем,
Ведь на свете есть Господь!
Мы грешить уже не будем,
Наше счастье ждёт нас, ждёт…

Пасха нам идёт на встречу.
Ожидаем мы её.
Как прекрасно, что на свете
Божье чудо есть ещё!

Встретим мы её достойно,
Будем жить на радость всем.
Пожелаем же всем людям
Добрых, славных перемен.

И тогда свершиться чудо,
Не забудет нас Господь.
Чад своих Он очень любит,
Так за Господом - вперёд!!!


Шчыры дзякуй дабрачынцам і ўсім, хто змог спрычыніцца да святкавання і падзяліцца радасцю і цеплынёй свайго сэрца з патрабуючымі.
Няхай уваскрослы Езус узмацняе Вашу веру, напаўняе сэрца міласэрнай любоўю і становіцца крыніцай радасці і супакою.

Тэкст і фота: Ірына Фаміна