Skip to main content

IV НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 10 сакавіка 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

ІV НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

10 сакавіка 2024 г.


1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. За дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   Перыяд Вялікага Посту - вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі "Вялікапосная міласціна" - збор прадуктаў харчавання для патрабуючых і сродкаў асабістай гігіены для людзей, пражываючых у доме-інтэрнаце. Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл альбо скласці ахвяраванні ў скарбонку.

3.   Велікапоснае набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей адбываецца на працягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна ў 7.50 (адразу пасля ранішняй св. Імшы) і ў 17:15 вечарам. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху асабліва запрашаем у суботу ў 11.30.

4.    Па нядзелях Песні Жальбы перад ранішняй Святой Імшой у 7:30 і перад вячэрняй Святой Імшой ў 17:30.

5.  Велікапосныя рэкалекцыі ў нашай парафіі правядзе кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе. Распачнуцца рэкалекцыі ў пятніцу 15 сакавіка і закончацца ў нядзелю 17 сакавіка. Расклад рэкалекцый можна знайсці на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў вайберы. Заахвочваем запланаваць час, каб плённа ўдзельнічаць у рэкалекцыях.

6.    Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы і іншае. Чарговы раз звяртаем увагу на патрэбу набывання друкаваных часопісаў.


      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне