Skip to main content

І НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ 18 лютага 2024 г.

| Парафіяльныя аб'явы (архіў) »

І НЯДЗЕЛЯ ВЯЛІКАГА ПОСТУ

18 лютага 2024 г.

1.   Шчыры дзякуй за кожную ахвяру і дапамогу на карысць касцёла і кляштара. Асаблівая падзяка тым, хто на гэтым тыдні прыбіраў у касцёле. За ўсялякае дабро і малітву няхай узнагародзіць вас Пан Езус і святы наш айцец Францішак.

2.   У нашай парафіі скончыўся пастырскі візіт. У гэтым годзе мы наведалі каля 591 дамоў. Пераважная большасць прыняла нас прыгатаванымі. Шчыра дзякуем Вам за гасціннасць, прапановы і заўвагі.

3.   Увага! З 19 па 21 лютага Святой Імшы ў нашым касцёле не будзе. Вельмі просім вас аб малітве за братоў капуцынаў, якія збяруцца ў гэты час у Мінску на Капітул кустодыі братоў капуцынаў Беларусі.

4.   Вялікапостныя рэкалекцыі ў нашай парафіі правядзе кс. Андрэй Зноска, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Лідзе. Распачнуцца рэкалекцыі ў пятніцу 15 сакавіка і закончацца ў нядзелю 17 сакавіка. Расклад рэкалекцый можна будзе знайсці пазней на дошцы аб’яваў, на нашым сайце і ў вайберы. Заахвочваем запланаваць час, каб  плённа ўдзельнічаць у рэкалекцыях.

5.   Перыяд Вялікага Посту вельмі добры час для таго, каб чыніць міласэрнасць і добрыя ўчынкі для бліжняга. З гэтай нагоды валанцёры нашага парафіяльнага Карытас запрашаюць усіх прыняць удзел у акцыі "Велікапосныя міласціна" - збор прадуктаў харчавання і сродкаў асабістай гігіены для патрабуючых і людзей, пражываючых у доме-інтэрнаце.Усё гэта можна скласці ў скрыню пры ўваходзе ў касцёл, альбо ахвяраванні ў скарбонку.

6.   Вялікапоснае набажэнства Крыжовага Шляху для дарослых, моладзі і дзяцей будзе адбывацца на пряцягу Вялікага Посту па пятніцах: прыкладна ў 7.50 (адразу пасля ранішняй св. Імшы) і ў 17:15 вечарам. Дзяцей на набажэнства Крыжовага Шляху асабліва запрашаем у суботу ў 11.30.

7.   Па нядзелях Песні Жальбы перад ранішняй Святой Імшой у 7:30 і перад вячэрняй Святой Імшой ў 17:30.

8.   Запрашаем наведаць нашу парафіяльную краму, дзе можна набыць рэлігійную літаратуру, часопісы і іншае.

      Прапануем прамую трансляцыю нядзельнай Св. Імшы  а 10.00 гадзіне на нашым  YouTube канале. Каб нас знайсці, трэба шукаць: Парафія св.Казіміра Касцёл св.Піо ў Маладзечне.

    Раім паглядзець  альбо паслухаць: Радыё Марыя

      Па якім прынцыпе выбіраюцца хросныя.

Для ахвярадаўцаў

Рэлігійная абшчына «Рымска-каталіцкая парафія  Касцёла «Святога Казіміра» у г. Маладзечна Мінскай вобласці» вул. Прытыцкага 17, 222310 г. Маладзечна УНП 601011351 Р/р: BY16 PJCB 30151107321000000933 «Прiорбанк» ААТ БIК SWFT: PJCBBY2X

Ахвяраванне для нашай парафіі можна здзейсніць праз сістэму АРІП па нумару паслугі 4922841, а таксама ў дрэве АРІП праз інтэрнэт-банкінг: дабрачыннасць, грамадзкія аб’яднанні - рэлігійныя аб’яднанні – Молодечно Приход Св. Казимира - ахвяраванне